«Працую ў банку, а першы раз бачу». Беларус атрымаў рэшту ў краме незвычайнай манетай
Беларус апублікаваў у тыктоку відэа, у якім падзяліўся цікавай знаходкай: пасля паходу ў краму яму далі рэшту рэдкай манетай наміналам у 2 рублі.
На відэа мужчына паказвае сярод звыклых нам манет такую, якую вы, імаверна, не бачылі — з выявай Брэсцкай крэпасці.
«Глядзіце, правярайце рэшту пасля крамы. Бывае, што трапляюцца звычайныя «двоечкі», а бываюць незвычайныя «двоечкі», — кажа аўтар відэа.
«Працую ў банку, першы раз бачу», — напісала пад відэа адна з падпісантак.
«Я шукаю такія з 2019 года, ні разу не трапілася. Іх увогуле 6 відаў са славутасцямі кожнай вобласці, тыраж накшталт 25 тысяч кожнай быў. Вы — шчасліўчык!» — дадае яшчэ адзін карыстальнік.
Мужчыне трапілася памятная манета серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі», якую ўвялі ў абарачэнне ў 2020 годзе. На сайце Нацыянальнага банка Беларусі сказана, што камплект уключае ў сябе 6 манет:
«Чачэрская ратуша»;
«Касцёл бэрнардынаў. Будслаў»;
«Барысаглебская царква. Гродна»;
«Касцёл Яна Хрысціцеля. Камаі»;
«Косаўскі палац»;
«Будынак гарадскога тэатра. Магілёў».
Каментары