У Мінску збіраюцца рэканструяваць мост цераз Свіслач на праспекце Незалежнасці і яшчэ некалькі мастоў
Пра тое, якія пуцеправоды збіраюцца рэканструяваць і аднавіць у Мінску ў 2024-2025 гадах, расказаў дырэктар «Міндарбуда» Сяргей Панеў на нарадзе ў Мінгарвыканкаме, піша БелТА.
Ён расказаў, што распрацавана праектная дакументацыя па рэканструкцыі пуцеправода цераз чыгунку па вул. Брэст-Літоўскай, а таксама рыхтуюцца праекты па рэканструкцыі мастоў цераз Свіслач па праспекце Незалежнасці і вуліцы Галадзеда.
Сяргей Панеў дадаў, што пачалася мадэрнізацыя пуцеправода на праспекце Жукава над вуліцай Карла Лібкнехта.
«Адзін кірунак ужо цалкам перакрыты. У чэрвені-ліпені плануем завяршыць добраўпарадкаванне гэтага боку і меркавана з канца ліпеня распачнем работы на другой палове. Да лістапада іх завершым, рух запусцім у пачатку кастрычніка», — праінфармаваў Сяргей Панеў.
Таксама дарожныя службы прыступілі да капрамонту пуцеправодаў на вул.Даўгабродскай над вул. Ванеева і цераз чыгунку Мінск — Масква, таму да канца года аб'екты плануецца ўвесці ў эксплуатацыю.
Адзін з найбольш складаных праектаў — пуцеправод на вул.Ваўпшасава цераз чыгунку, працягласцю 300 м. Цяпер ён знаходзіцца на падрыхтоўчым этапе, вызначаецца часовая схема руху. З улікам аб'ёму работ, у тым ліку па замене бэлек, завяршыць капітальны рамонт плануецца ў наступным годзе.
Акрамя таго, вядуцца работы па прадаўжэнні вул.Жукоўскага ад вул. Аэрадромнай да вул. Кіжаватава (па гэтым участку ў хуткім часе адкрыюць рух), рэканструкцыі вул. Будслаўскай, вул. Кабушкіна, вул. Крупскай і інш. Плануецца правесці рэканструкцыю вул. Ціміразева ад Масюкоўшчыны да МКАД.
-
Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага
-
«Схапілі і панеслі. Некалькі разоў паспелі ўдарыць». Беларус расказаў пра сваё затрыманне ў Грузіі
-
Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў
Каментары