Геніяльнаму харвату ў верасні споўніцца 39 гадоў.
Харвацкі паўабаронца мадрыдскага «Рэала» Лука Модрыч пацвярджае, што застаецца ў «Рэале» на наступны сезон. «Убачымся ў наступным сезоне, мадрыдцы!», — напісаў ён у сацсетках.
«Ён падпіша новы кантракт на гэтым тыдні, гэта пытанне часу. Усё ўзгоднена», — напісаў аўтарытэтны інсайдэр Фабрыцыа Рамана.
Лука перайшоў у «Рэал» з «Тотэнхема» летам 2012 года. Правёў за мадрыдскі клуб 533 матчы, забіў 39 галоў і аддаў 86 выніковых перадач. Чатыры разы выйграў чэмпіянат Іспаніі і шэсць разоў Лігу чэмпіёнаў.
У мінулым сезоне згуляў за «Рэал» 45 матчаў ва ўсіх турнірах, збольшага выходзячы на замены, аднак забіў два галы і зрабіў восем галявых перадач. Модрыча называюць мозгам «Рэала». У гэту суботу харват выйграў з «Рэалам» Лігу чэмпіёнаў.
Год таму Лука адмовіўся з'язджаць у Саудаўскую Аравію за вялікія грошы.
Мадрыдскі «Рэал» выйграў футбольную Лігу чэмпіёнаў
Падчас фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў на поле выбег фанат гомельскага трэш-блогера
Крышціяну Раналду застанецца ў Саудаўскай Аравіі яшчэ на адзін сезон
Беларускага трэнера Віктара Ганчарэнку выкінулі з «Урала» з-за кепскіх вынікаў
Фантастыка ў стыках Германіі! 16-ю каманду Бундэслігі «пахавалі» пасля хатніх 0:3, а яна ў гасцях здзейсніла неверагодны камбэк
Каментары