Аўто1111

Пакуль кіроўца была на святочнай лінейцы ў школе, раззлаваны мужчына абкруціў скотчам яе машыну

Незвычайны варыянт барацьбы з тымі, хто любіць прыпаркавацца там, дзе нельга, прыдумаў жыхар Смалявічаў. Пабачыўшы перад варотамі ўласнага дому чужую машыну, мужчына пачаў абкручваць яе скотчам. А добры сусед засняў усё гэта на відэа і выклаў у тыкток.

Скрыншот відэа ў тыктоку

У роліку бачна, як малады мужчына ў шортах меланхалічна ходзіць вакол аўтамабілю, раўнамерна і старанна абмотваючы яго клейкай стужкай. Аўтар відэа, які жыве праз дарогу, адразу растлумачыў: «Калі нехта паставіў машыну на ўездзе ў твой дом. Смалявічы».

@alexey_remont_smolevichi #авто ♬ เสียงต้นฉบับ - ทียู' เอ็ม - Qwrdtgg

За дзень ролік набраў каля 756 тысяч праглядаў і больш за 22 тысячы лайкаў, а таксама выклікаў актыўную дыскусію наконт таго, хто больш не мае рацыю.

Працяг (і пачатак) гісторыі можна даведацца ў іншым тыкток-акаўнце. Высветлілася, што кіроўца BMW прыехала ў школу на святочную лінейку пляменніцы. Паколькі каля навучальнай установы парковачнага месца не знайшлося, жанчына вырашыла пакінуць машыну ў прыватным сектары. А калі вярнулася праз дзве 2 гадзіны пабачыла, што яе BMW «упакаваны» ў цэлафан і скотч.

Кіроўца выклікала міліцыю. Тым часам з’явілася ДАІ і выпісала ёй штраф за няправільную паркоўку. У гэты момант галоўны герой першага роліку вырашыў растлумачыць сваю пазіцыю. Маўляў, яму аднойчы так ужо заблакавалі пад’езд і перашкодзілі выгрузіць пясок. Таму зараз ён рашыў адпомсціць за ўсе крыўды.

Сілавікі склалі пратакол і на мужчыну. І папярэдзілі, што ў залежнасці ад сумы нанесенага ўрону залежыць, размова будзе ісці аб адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.

Каментары11

  • Марыля
    27.05.2024
    Ёсік, а падкажыце, дзе ў правілах пазначана, што можна як хочаш караць за не правільную паркоўку? Чаму гэты мужчына проста не выклікаў ДАІ?
  • Жэка
    27.05.2024
    Ну ок, мужык нібыта мае рацыю. Але ж за свой учынак ён цяпер адграбе праблемаў. Мінімум хуліганства. Дарэчы, месца, дзе стаіць БМВ - не належыць гэтаму мужыку. Не трэба нікога вучыць, калі ты не маладая учылка.
  • Таки да
    27.05.2024
    А я бы ему премию выписал от ГАИ. За бдительность, за борьбу с неправильными парковщиками. За борьбу за неприкосновенность частной собственности. В общем, за капитализм, товарищи скрытые коммуняки.:))

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

«Як жа хутка ляціць час». Найлепшыя твіты тыдня4

A1 з канца верасня пачне блакаваць мабільны інтэрнэт у некаторых кліентаў2

У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя» 3

У цэнтры Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў8

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву93

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»12

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Галоўнае
Усе навіны →