Зяленскі: Страты РФ пры наступе на поўначы Харкаўскай вобласці склалі восем расійскіх вайскоўцаў да аднаго ўкраінца
У інтэрв'ю журналістам з Цэнтральнай Азіі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ацаніў расійскія страты.
«Глядзіце. Іх «прарыў» у напрамку Харкава. Які быў… колькі ўжо прайшло? Дзён 20? Два тыдні. Крыху больш. Ахвяры — адзін да васьмі. Адзін украінец — восем рускіх. Ваенныя ахвяры — адзін да васьмі», — сказаў Зяленскі.
Па словах Зяленскага, «Пуціну абсалютна напляваць на разуменне чалавечага жыцця, яму напляваць і на сваіх людзей, як на грамадзянскіх, так і на вайскоўцаў».
Расейскія войскі ў траўні пачалі наступ на поўначы Харкаўскай вобласці. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін казаў, што планаў узяцця Харкава ў Расіі «на сённяшні дзень» няма, а ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі казаў, што ўкраінскім войскам удалося стабілізаваць сітуацыю.
Украінскі Генштаб раніцай у суботу заявіў, што на Харкаўскім напрамку «ўкраінскія абаронцы штурмавымі дзеяннямі адціскаюць ворага ад пярэдняга краю абароны, на асобных участках маюць поспех».
Каментары
А сколько Зе энд Ко зарабатывают на войне не сказал .