Следчыя высветлілі абставіны гібелі мужчыны ў Буда-Кашалёўскім раёне 25 гадоў таму
Улетку 2023 года ў адным з садаводчых таварыстваў Буда-Кашалёўскага раёна пры земляных работах людзі знайшлі шкілет чалавека.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/000024_1716361877_635973_big-gd263.jpg.webp)
Сышчыкам удалося аднавіць абставіны здарэння і вызначыць асобу мужчыны, які мае дачыненне да пахавання гэтых парэшткаў. Яму 50 гадоў, у момант здарэння было 25.
Восенню 1999 года двое мужчын пазнаёміліся каля прадуктовай крамы ў Гомельскім раёне.
«Мужчына прапанаваў новаму знаёмаму пажыць у яго ў прыватным доме, дапамагаючы па гаспадарцы, калі даведаўся, што таму няма дзе жыць, з сям'ёй сувязь страчана ды зарабляе ён на жыццё выпадковым чынам. Замацавалі знаёмства распіццём алкаголю ля крамы, працягнулі ў электрычцы па шляху ў Буда-Кашалёўскі раён. Ужо на месцы ў будаўнічым вагончыку на прысядзібным участку мужчына памёр. Фігурант, які на той момант меў за плячыма дзве судзімасці, спалохаўшыся крымінальнай адказнасці, закапаў цела ў агародзе», — растлумачыў прадстаўнік міліцыі Генадзь Мельнік.
Зараз прызначаныя экспертызы, але не выключаецца і крымінальная версія.
Каментары