Акцёра на галоўную ролю ў фільме «Купала» зацвярджала Адміністрацыя Лукашэнкі
Латвійскі акцёр Мікалай Шэстак сыграў песняра ў фільме «Купала», які так і не выйшаў у пракат.
Пра дэталі кастынгу акцёр распавёў у інтэрв'ю парталу LSM.lv, заўважыў тэлеграм-канал «Cвященный Белавуд».
«Страх кіраўніцтва студыі здзейсніць памылку прывёў да зацвярджэння ў некалькі этапаў: спачатку на студыі, потым склікалі ідэалагічную камісію, потым Мінкульт. У канцы пробы былі накіраваныя ў Адміністрацыю прэзідэнта… зацвердзілі», — успамінае акцёр.
Сам Шэстак не ведае, з якой прычыны зацвердзілі менавіта яго.
«Магчыма, беларускія карані (мой бацька быў беларусам) або тое, што я быў еўрапейцам і як бы мог быць сувязным звяном у культурных сувязях паміж краінамі».
У 2020 годзе рэжысёр фільма Уладзімір Янкоўскі распавядаў, што фільм пасля стварэння зацвярджалі на высокім узроўні — яго па чарзе глядзелі кіраўніцтва міністэрстваў і сілавых ведамстваў, у тым ліку Адміністрацыя Лукашэнкі.
Каментары