Грамадства55

«Ці застанецца ён пасля ўсяго гэтага «ябацькам» — вось пытанне». У Віцебску судзяць чарговага прарасійскага актывіста

16 мая ў Віцебску паводле адміністрацыйнага артыкула аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» судзяць прарасійскага актывіста і «ябацьку». Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісала прарасійская актывістка Эльвіра Мірсалімава.

Са слоў Мірсалімавай, прычынай суда стаў «асуджальны пост бчб-рэсурса, на той момант не прызнанага экстрэмісцкім, з рэпостам у якасці ілюстрацыі».

У раскладзе віцебскіх судоў, як піша Reform.news, сёння толькі адна справа па артыкуле аб «экстрэмізме». Адказчыкам пазначаны Аляксандр Аляксеевіч Андрайкоў.

Мірсалімава паведамляе, што Андрэйкаву за 70 гадоў, ён з 2014 года змагаўся з «бчб-ідэалогіяй і нацыяналізмам», а потым стаў «ідэйным ябацькам».

«Сказаць, што ён знаходзіцца цяпер у шоку — гэта нічога не сказаць. Ці застанецца ён пасля ўсяго гэтага «ябацькам» — вось пытанне», — піша Мірсалімава, якая і сама нядаўна пазнаёмілася з практыкамі беларускіх судоў.

Каментары5

  • Acab
    16.05.2024
    Дзядуля гэты неаднаразова жанаты мастак з хабзайні шырока вядомы ў абмежаных інтэрнэт-колах.
    Дарэчы, сацыяліст, як і вышэйзгаданы Маляваныч (проста іншае нацыянальнае афарбоўкі, якая афарбоўка недасьведчанаму чалавеку можа мыліць вочы, быццам зьмест там розны)
    Непрыемная асоба, але спадзяюся, што і датычна Андрэйкава ня зьдзейсьніцца бесчын, і ён ня будзе пакараны бяз сапраўднага злачынства (са шкодай і пашкадаваным)
  • Acab
    16.05.2024
    Хто дзядулю Андрэйкава памятае? Цісьніце пальца ўгару
  • Які жах!
    16.05.2024
    Зачыняйце ўсіх маскавіцкіх агентаў.

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Некаторыя віцябляне паводзілі сябе вельмі годна». Сведкі пажару ў гандлёвым цэнтры падзяліліся ўражаннямі1

У першым трэйлеры да новай часткі «Ведзьмара» паказалі дзяўчыну ў строі з беларускім арнаментам9

Польшча падчас старшынства ў ЕС будзе дамагацца ўзмацнення санкцый адносна Беларусі і Расіі1

Башар Асад перад уцёкамі нікому не паведамляў пра свае намеры3

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА2

За тыдзень па крымінальных палітычных справах судзілі 82 чалавекі

«Толькі элементы славянскага паходжання». У Брэсце таксама забаранілі Санта-Клауса, сані, аленяў і папулярныя хіты6

Латушка пра 30 мільёнаў еўра ад ЕС: Раней за размеркаванне адказваў Ягораў. 33% ішло на падтрымку рэлакаванага бізнэсу25

«Працу шукала год». Тры гісторыі пра цяжкасці працаўладкавання ў абласным цэнтры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →