Грамадства55

Насіць на Радаўніцу на могілкі пластыкавыя кветкі не варта. А чым іх можна замяніць?

Цудоўная традыцыя ўпрыгожваць магілы кветкамі стала папулярнай у канцы XIX стагоддзя. Багатыя еўрапейцы часам нават выкуплялі цэлыя батанічныя сады пад сямейныя пахаванні, а таксама ператваралі могілкі ў сапраўдныя кветнікі. Людзі бяднейшыя задавольваліся пасадкай звычайных кветак і неабходным за імі доглядам. Нібыта ўсё ішло добра, але ў нейкі момант у нас з'явіліся пластыкавыя кветкі і перад Радаўніцай гарады сталі ператварацца ў іх велізарны рынак. Што ж з імі не так і чаму з гэтай нагоды абураюцца эколагі ды царква, піша «Зялёны партал».

Иллюстративное изображение
Фота ілюстрацыйнае

Прыгожыя кветкі сёння — гара пластыкавага смецця праз год

Сёння людзі ахвотна падтрымліваюць гэтую прыгожую традыцыю і імкнуцца ўпрыгожваць магілы сваякоў, але замест валтузні з жывымі раслінамі ўсё часцей аддаюць перавагу таму, каб купіць пластыкавы букецік або вянок. Гэта танна, прыгожа, ярка, проста, ніякага догляду, толькі мяняй ужо патрапаныя часам кветкі на новыя.

Але вось у гэтым і ёсць галоўная праблема. Звычайна кветкі мяняюць двойчы на год — на Дзяды і Радаўніцу. І тады кантэйнеры для смецця ператвараюцца проста ў горы рознакаляровых пластыкавых адкідаў.

Але пластык жа ўжо перапрацоўваюць, то ў чым праблема? Перапрацоўваюць, але не такі. З бутэлькамі ўсё прасцей, а вось кветкі вырабляюць з розных відаў пластыка: сярэдзіна кветкі часта з пенапласту, пялёсткі — з латэксу або поліэстэру, сцябло — з ПВХ, а ў ім яшчэ і металічны стрыжань. Паспрабуй «распрані» такую канструкцыю, а раскладацца яна будзе ад 100 да 500 гадоў.

Спальваць іх таксама нельга — у паветра выдзяляюцца шкодныя рэчывы.

Заўважалі, якое цяжкое паветра ў закрытых памяшканнях, дзе прадаюць рытуальныя тавары? Дык вось, трымаць такія кветкі і вянкі ў пакоі даволі небяспечна, яны могуць быць пафарбаваныя анілінавымі фарбамі, якія выклікаюць галаўны боль, галавакружэнне і слабасць.

Царква таксама не ўхваляе

Падчас Радаўніцу, на якую прынята ўспамінаць памерлых сваякоў, у храмах здзяйсняецца літургія, дзе моляцца пра памерлых блізкіх. Затым усе ідуць на магілы, каб несці радасную вестку пра Уваскрослага Хрыста. У гэтым і ёсць рэлігійны сэнс свята, а кветкі — усяго толькі элемент культуры, сімвал жыцця, створанага Богам.

Але пластыкавыя кветкі — не больш чым хлусня і фальшывасць. Паводле хрысціянскіх звычаяў, магілы прынята даглядаць, прыбіраць смецце, чысціць ад пустазелля, утрымліваць іх у чысціні. Гэтым і аддаецца даніна памяці памерлым блізкім. А прыйсці пару разоў на год, прынёсшы яркі штучны букецік, святары лічаць крывадушнасцю.

«Зялёны партал» даведаўся, што думае з гэтай нагоды іерэй Віталь Быстроў з уніяцкай парафіі іконы Божай Маці Жыровіцкай у Івацэвічах. У жыцці ён не купіў ніводнай пластыкавай кветкі і не раіць гэтага рабіць сваім парафіянам:

«Ва Украінскай грэка-каталіцкай царкве выкарыстанне пластыкавых кветак афіцыйна лічыцца экалагічным грахом. У беларускай такога граху афіцыйна няма, але мы ўсе актыўна не падтрымліваем хай і прыгожую, але вельмі шкодную пластмасу. Перад святамі я закранаю гэтую тэму на пропаведзі і тлумачу сваім парафіянам, чаму гэта кепска.

13 красавіка ў нас была Радаўніца, і мы ўсёй сям'ёй аб'язджалі магілы продкаў і радні маёй цешчы. Не завезлі ніводнай пластыкавай кветкі, а замест іх паклалі на магілы па прыгожым каменьчыку. Гэта не менш выдатная старажытная габрэйская традыцыя. Самі мы не габрэі, але нейкія набожныя, асабліва экалагічна чыстыя іхнія традыцыі можам практыкаваць.

А для тых, каму абавязкова хочацца несапраўдных кветак для ўпрыгожвання, магу параіць замовіць амаль у любога зваршчыка металічную кветку, звычайна гэта ружа: нядорага, прыгожа, хопіць на шмат гадоў», — раіць іерэй Віталь.

Што ж пасадзіць на магілцы?

Мох для афармлення ўчасткаў

Мох выдатна ўпісваецца ў любы могілкавы ландшафт і фармуе роўнае зялёнае пакрыццё. Гэта вельмі зручная расліна, яна даволі трывалая і добра размнажаецца, абараняючы глебу ад эрозіі і пустазелля. Плюс да гэтага мох вечназялёны, таму можа ўпрыгожваць магільны грудок цягам усяго года.

Мох зусім непатрабавальны, таму калі вы зазіраеце на могілкі толькі раз у год, ён стане выдатным рашэннем. Лепш за ўсё для ўпрыгожвання магілак падыдуць наступныя сарты: каменяломнік, ірландскі мох, маладзіла і ачытак. Ніякага палівання і праполкі.

Салітэры для перыметру

Салітэры — гэта маленькія кусцікі або дрэўцы. Звычайна іх не садзяць на сам грудок, а выкарыстоўваюць для дэкору перыметру пахавання. Можна пасадзіць прыгожы куст шыпшыны, барбарысу або чубушніку, які ў народзе памылкова называюць язмінам, але цвіце ён проста ашаламляльна і пры гэтым зусім непатрабавальны. Галоўнае — сачыць за тым, каб расліна не вырастала занадта высокай, дапушчальныя памеры лепш абгаварыць загадзя з работнікамі могілак.

Можна паспрабаваць пасадзіць непатрабавальныя гатункі куставых руж, і добра было б, каб яны былі без шыпоў, бо тыя могуць ствараць нязручнасці пры перамяшчэнні і перашкаджаць вашым суседзям даглядаць свае ўчасткі.

Звярніце ўвагу на такія прыгожыя сарты, як Alexandre Girault — гэта проста велізарныя ружы, якія цвітуць нават у глыбокай цені; Blushing Bride: кусцік будзе мець добры імунітэт да хвароб і перажыве нават халодную зіму, калі яго накрыць; Maria Liesa — тыя самыя ружы, якія не маюць шыпоў, а яшчэ яны выдатна пераносяць зіму.

Шматгадовыя і глебапакрывальныя расліны для надмагілля

Шматгадовыя расліны маюць выдатную ўласцівасць ствараць шчыльны суцэльны дыван на магілцы, а яшчэ іх можна цікава камбінаваць з іншымі раслінамі, ствараць розныя ўзоры і маленькія клумбачкі. Для гэтага выдатна падыдзе прыгожая расліна барвенак з нябесна-блакітнымі кветкамі. Яна не баіцца холаду, выдатна расце ў цені і непераборлівая адносна глебы.

Плюшч добра расце на сонцы і ў цені, ён даўно з'яўляецца заўсёднікам могілак у Еўропе, элегантна абвівае агароджы і выдатна глядзіцца на гранітных або мармуровых плітах. А жывучка паўзучая нездарма атрымала сваю назву, яна зусім не мае патрэбы ў доглядзе, затое мае прыгожая лісце розных адценняў і перашкаджае росту пустазелля.

Сезонныя кветкі

Калі ёсць час і жаданне крыху прыкласці намаганняў, то можна выбраць недарагія, але прыгожыя кветкі і камбінаваць перыяды іх цвіцення так, каб усе тры сезоны на магілцы цвілі яркія, а галоўнае — сапраўдныя і жывыя кветкі.

Для вясны можна падабраць бягоніі, прымулы, фіялкі і цюльпаны. Улетку цвітуць афаналіс і сухацвет, а ўвосень прыходзіць час аксамітак, верасу і дэкаратыўных відаў палыну.

Выдатна падыходзяць для ўпрыгожвання яшчэ і стакроткі, кранальныя браткі, незабудкі і нарцысы. Касачы таксама не патрабуюць адмысловага догляду: трэба толькі раз на год прыбіраць сухое бадыллё і рабіць гэта можна якраз на Радаўніцу.

Каментары5

  • Эмігрантам
    12.05.2024
    А як вы будзеце ўсё гэта саджаць, калі вы не збіраецеся прыяжджаць у Беларусь?
    Ці гэта за вас будуць рабіць тыя, хто ў Беларусі знаходзіцца? І каго вы грэбліва называеце "хатаскрайнікамі", якіх Крыновічу зусім не шкада? "Кто хотел, тот уехал" і гэтак далей....
  • Фамилия
    12.05.2024
    Имя, и чтоб никаких оград! По кладбищам можно судить об уровне культурного развития общества.
  • Эм
    12.05.2024
    Эмігрантам , вы маніпулюеце або ў вас яўна праблемы з успрыманнем, бо фраза Кныровіча гучала так: “не шкада тых, хто стаіць у чэргах на мяжы”.  

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»27

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія МіГ-31К ужо не ў Беларусі?1

Партугалія пачне выдаваць гуманітарныя візы. Іх змогуць атрымаць і беларусы

Паўночнакарэйскія войскі ўжо на тэрыторыі Украіны — The Washington Post

«Квадроберства ў Беларусі існуе даўно». Найлепшыя твіты тыдня8

Беларусы адпачылі ў Еўропе, патраціўшы па 200 еўра на чалавека за 12 дзён1

Туск хоча пастрожыць міграцыйную палітыку ў Польшчы, але актыўна прыцягваць працоўныя рэсурсы5

Тры маляўнічыя прысядзібныя паркі, якія варта наведаць увосень2

За апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 11 рэкордаў цяпла

Лукашэнка спадзяецца, што расіяне знойдуць яму нафту на Гомельшчыне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»27

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Галоўнае
Усе навіны →