Кіроўцу аўтобуса, што ўпаў у ваду ў Пецярбургу, затрымалі. Відавочцы распавялі, што папярэднічала падзенню
Сведкамі падзення аўтобуса ў раку Мойку ў Пецярбургу сталі студэнты кансерваторыі імя Рымскага-Корсакава.
Як распавёў «Фантанцы» адзін з навучэнцаў Міхаіл, гук удару перапыніў вучэбныя заняткі, падзенне аўтобуса ён змог назіраць з акна. «Я бачыў момант удару аўтобуса аб машыну, яго развярнула і ён пачаў падаць. Аўтобус збочыў, разбіў бардзюр, разбіў агароджу і ўпаў бокам», — сказаў ён.
Са слоў відавочцаў, іншая суразмоўніца распавяла, што перад сутыкненнем аўтобус стаў віхляць. «Ён стаў збіваць машыны, якія стаялі. Усё хутка адбылося», — сказала яна.
Як распавёў адзін з відавочцаў, аўтобус урэзаўся ў два аўтамабілі, прабіў агароджу і ўпаў у ваду. На месца здарэння прыбылі медыкі і паліцыя. Папярэдне ў момант аварыі ў салоне знаходзілася каля 20 чалавек. Ратавальнікі дастаюць пацярпелых з вады і катарамі дастаўляюць на бераг.
Аўтобус пад вадой знаходзіцца ўжо паўтары гадзіны: адзін чалавек загінуў, кіроўца аўтобуса затрыманы, але яму будзе аказана неабходная дапамога ў бальніцы.
Мінімум сем чалавек выратавалі. Чацвёра пацярпелых — у цяжкім стане. Яшчэ траіх спрабуюць рэанімаваць у машынах рэанімацыі
Каментары