абноўлена
У Пецярбургу аўтобус з 20 пасажырамі зваліўся ў ваду. Ёсць загінулыя
Аўтобус урэзаўся ў два аўтамабілі, прабіў агароджу і ўпаў у ваду.
Паведамленні аб падзенні аўтобуса ў раку Мойку непадалёк ад Кансерваторыі сталі паступаць крыху пазней за 13:00.
Як распавёў Fontanka.ru адзін з відавочцаў, аўтобус урэзаўся ў два аўтамабілі, прабіў агароджу і ўпаў у ваду. На месца здарэння прыбылі медыкі і паліцыя.
У вадзе магло знаходзіцца да 20 чалавек.
Аўтобус належыць ТАА «Таксі». Прадстаўнік перавозчыка паведаміў, што абставіны здарэння высвятляюцца.
Па стане на 14.28 пецярбургскія ратавальнікі дасталі ўсіх пасажыраў з аўтобуса, які патануў у Мойцы, у салоне нікога не засталося. Выратаваны восем чалавек, яшчэ каля дзесяці пасажыраў выбраліся самастойна.
Fontanka.ru паведаміла, што загінулі шэсць чалавек.
Каментары