Пад Барысавам мужчына ўварваўся ў вясковую краму з дыхлафосам і скраў пляшку віна
Аднак прадавачка не разгубілася і паклікала знаёмага на дапамогу.
Здарэнне адбылося на станцыі Прыяміна. Там у краму ўварваўся мужчына з балончыкам дыхлафосу. Ён распыліў у вочы прадаўца, пасля чаго, скарыстаўшыся замяшаннем жанчыны, скраў з прылаўка бутэльку віна.
Аднак працаўніца крамы не разгубілася і адразу стала тэлефанаваць знаёмаму, які працуе грузчыкам у іншай краме непадалёк.
Зламыснік, пачуўшы званок, схапіў нож з прылаўка і патрабаваў завяршыць размову. Пасля гэтага работніца спешна пакінула гандлёвы аб'ект, услед за ёй выйшаў і налётчык.
На дапамогу жанчыне падаспеў прыяцель, якому яна паспела патэлефанаваць. Ён збіў мужчыну з ног недалёка ад месца здарэння і затрымапў яго.
Як устанавілі аператыўнікі Загараднага аддзела міліцыі Барысаўскага РУУС, затрыманы 64-гадовы жыхар Талачынскага раёна раней неаднаразова трапляў у поле зроку міліцыi. Свае дзеянні ён тлумачыў тым, што яму хацелася выпіць спіртнога, а грошай не было. Тым днём ён на электрычцы прыехаў на станцыю Прыяміна, прыхапіўшы з сабой балончык дыхлафосу.
Каментары