Перадаваць за праезд больш не прыйдзецца? У Беларусі створаць адзіную сістэму продажу квіткоў на маршруткі
У Беларусі працуюць над стварэннем адзінага мабільнага дадатку для продажу квіткоў на маршруткі. Такімі планамі падзяліўся дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч.
Мяркуецца, што сістэма будзе створаная ў 2025 годзе. Плануецца, што гэта будзе агульная база ўсіх міжгародніх, прыгарадных і гарадскіх маршрутаў з дакладным раскладам і адсочваннем свабодных месцаў, паведамляе «Беларусь 1».
Пасажыр, паводле задумы, зможа заказаць і аплаціць паездку анлайн ў любы час. Па словах Супрановіча, ягоная арганізацыя нацэленая на павышэнне ўзаемадзеяння з аператарамі маршрутак. А пры адсутнасці адзінай сістэмы ўзнікаюць рознагалоссі.
Стварэнне гэтай праграмы таксама мае дапамагчы даследаваць змены пасажырапатоку і прымаць рашэнні па маршрутнай сеткі.
Каментары