Грамадства

Сёння — 38-я ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы

26 красавіка 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая мела вялікія наступствы.

Wikimedia Commons

Чацвёрты энергаблок ЧАЭС быў запушчаны ў прамысловую эксплуатацыю ў снежні 1983 года. На 25 красавіка 1986 года на ЧАЭС было намечана правядзенне праектных выпрабаванняў адной з сістэм забеспячэння бяспекі на чацвёртым энергаблоку, пасля чаго рэактар планавалася спыніць для правядзення планавых рамонтных работ.

З-за дыспетчарскіх абмежаванняў спыненне рэактара некалькі разоў адкладалася, што выклікала пэўныя цяжкасці з кіраваннем магутнасцю рэактара.

26 красавіка ў 1 гадзіну 24 хвіліны адбыўся некантралюемы рост магутнасці, які прывёў да выбухаў і разбурэння значнай часткі рэактарнай устаноўкі. У розных памяшканнях і на даху пачаўся пажар.

У выніку аварыі ў атмасферу быў выкінуты практычна ўвесь спектр радыенуклідаў, якія назапасіліся ў рэактары да моманту выбуху, у тым ліку ёду-131, цэзію-134, цэзію-137, стронцыю-90.

У першыя тыдні пасля аварыі асаблівую небяспеку для людзей уяўляў радыеактыўны ёд, ізатопы якога, паступіўшы ў арганізм, канцэнтруюцца ў шчытападобнай залозе і выклікаюць яе апрамяненне.

Усяго ў атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы ў 1945 годзе. Звыш 70% радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі

Чарнобыльская катастрофа паўплывала на ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека, ад яе наступстваў пацярпелі каля 2 мільёнаў жыхароў Беларусі, у тым ліку больш як паўмільёна дзяцей.

Савецкія ўлады імкнуліся замаўчаць спачатку не толькі маштаб трагедыі, але і сам яе факт.

Каментары

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →