Данейка расказаў, як для працы ў Маскве яму давялося набыць дарагі гадзіннік
Чаму ўзнікла такая неабходнасць, эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Павел Данейка патлумачыў у новым выпуску «Ток».
На інтэрв'ю Данейка прыйшоў з электронным смарт-гадзіннікам на руцэ. Ён заўважыў, што цяпер звычайны механічны гадзіннік не мае сэнсу. Але былі часы, калі эканаміст яму надаваў вялікае значэнне:
«Калі я працаваў у Маскве, то тады я купіў дарагі гадзіннік, таму што там з іншым да цябе ставіліся дрэнна».
Па словах Данейкі, пасля вяртання з Масквы ён зняў гэты гадзіннік. «Цяпер ён недзе ляжыць, валяецца, бо яго насіць зусім бессэнсоўна», — гаворыць эканаміст.
Якую машыну мае
Данейка таксама расказаў, што не водзіць машыну. У іх сям'і за стырном ездзіць жонка. Цяпер у іх Volvo.
На пытанне, наколькі важна наяўнасць машыны ў сучасным свеце, эканаміст адзначыў, што ўсё мяняецца і ўладанне такімі рэчамі, як машына, перастае быць значным. Асабліва гэта заўважна ў Еўропе.
Данейка спасылаецца на свайго старэйшага сына, які жыве ў Берліне і гаворыць, што яму не патрэбна машына. Калі ўзнікае такая неабходнасць, яе можна арандаваць.
Па словах эканаміста, «гэта будзе рухацца, паступова шмат якія прадукты мы будзем выкарыстоўваць як арэнду».
Глядзіце цалкам:
Каментары
поднимает настроение. Нахожу странным что говорит этот дядька,все эти "зеленые"забабоны не моя тема.