Сёння ў Палацы Незалежнасці былі разгледжаныя некалькі кадравых пытанняў.
Лукашэнка прызначыў:
Сяргея Масляка — міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
Яўгена Каваленку — міністрам юстыцыі;
Алену Маргунову — старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне:
- Алега Стэльмашка — намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама (сацыяльная сфера);
- Ігара Бурмістрава — старшынёй Наваполацкага гарвыканкама;
- Дзмітрыя Кадргулава — старшынёй Бераставіцкага райвыканкама;
- Сяргея Мядзвецкаса — старшынёй Астравецкага райвыканкама;
- Аляксея Жураўлёва — старшынёй Глускага райвыканкама;
- Вячаслава Максачова — старшынёй Касцюковіцкага райвыканкама;
- Аляксея Васючэнку — кіраўніком адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля;
- Андрэя Болтрыка — кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна;
- Сяргея Лукашэвіча — першым намеснікам міністра замежных спраў;
- Юрыя Горбіча — першым намеснікам міністра аховы здароўя;
- Аляксандра Старавойтава — намеснікам міністра аховы здароўя;
- Святлану Нячай — намеснікам міністра аховы здароўя — галоўным дзяржаўным санітарным доктарам Беларусі;
- Вольгу Рыбаключаву — дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі.
Каментары