Навука і тэхналогіі11

ЗША ўпершыню выкарысталі «зброю будучыні» пры адбіцці атакі на Ізраіль. Вось што пра яе вядома

Паведамленне пра першае выкарыстанне ў баявых умовах кіраванай зенітнай ракеты Standard Missile-3 (SM-3), якая распрацаваная для перахопу балістычных ракет, з'явілася на сайце Ваенна-марскога інстытута ЗША.

 Standard Missile-3 (SM-3)
Запуск ракеты SM-3. Фота: афіцыйны сайт кампаніі-вытворцы Raytheon

Ракетамі SM-3 абсталяваныя эсмінцы ВМС ЗША Arleigh Burke і Carney, якія на момант атакі знаходзіліся ва ўсходняй частцы Міжземнага мора. Як паведамляецца, для перахопу было выпушчана ад чатырох да сямі ракет.

Для адсочвання і навядзення SM-3 выкарыстоўваецца сістэма AEGIS (Aegis combat system), якая складаецца з трох элементаў і спалучае ў сабе магчымасці навядзення, выяўлення і кіравання агнём. Асновай з'яўляецца шматфункцыянальная трохкаардынатная РЛС SPY-1D. Акрамя гэтага, сістэма можа прымаць і апрацоўваць інфармацыю з датчыкаў іншых караблёў і лятальных апаратаў.

Выявіўшы цэль, радар SPY-1 бесперапынна адсочвае яе, перадаючы даныя сістэме AEGIS, якая выпрацоўвае агнявое рашэнне і дае каманду на запуск ракеты. Супрацьракета запускаецца з ячэйкі з дапамогай цвёрдапаліўнага стартавага паскаральніка.

Адразу ж пасля выхаду ракета ўсталёўвае двухбаковы канал лічбавай сувязі з караблём-носьбітам і бесперапынна атрымлівае ад яго папраўкі па курсе. Бягучае становішча супрацьракеты вызначаецца з высокай дакладнасцю пры дапамозе сістэмы GPS. Дзякуючы трохступеннаму носьбіту SM-3 выводзіцца на вышыню да 250 км. Хуткасць жа збліжэння з цэллю дасягае звыш 10 км за секунду.

сбитая иранская баллистическая ракета на берегу Мертвого моря downed Iranian ballistic missile on the shores of the Dead Sea збітая іранская балістычная ракета на беразе Мёртвага мора
Збітая іранская балістычная ракета на беразе Мёртвага мора. Фота: nexta_tv / X (Twitter)

Як паведамляецца, караблі ВМС ЗША з ракетамі SM-3 размешчаныя ля берагоў Еўропы ў рамках Сістэмы супрацьпаветранай абароны НАТА. Яны забяспечваюць адзіны «больш высокі ўзровень» абароны кантынента ад усё большай пагрозы балістычных ракет у рамках так званага Еўрапейскага адаптыўнага падыходу да супрацьракетнай абароны. Таксама ракеты размешчаныя на сухапутнай базе ў Румыніі. У найбліжэйшай будучыні плануецца іх пастаўка ў Польшчу.

Каментары1

  • ЯНКА
    16.04.2024
    • КРЫВАВЫ ЦЫРК •
    🎯 «Хуткасць жа збліжэння з цэллю дасягае звыш 10 км за секунду.»
    🚀 То бок СМ-3 у 30 (!) разоў хутчэйшая за гук і ў 3 разы — за ракеты кшталту «Цырк... — нешта неразборліва, ага — Цыркон» альбо «Кінжал».
    🧆 Вось калі запусьціць, думаю, у твар непрыяталю каклету са сталоўкі з хуткасьцю старой ракеты, то яна ўп'ецца ў яго як тварахоп з «Чужога». І калі тэй вы́хляе, што крыху сумнеўна, будзе хадзіць да скону з тварам як сама каклета. А з хуткасьцю СМ-3, то й галава долу!
    🧹 Шпульнуць жа замест ежы (навошта сапсаваць яе?), як дзіду, ср. венік, то ён зь лёгкасьцю наскрозь працяе злосьніка нібы паперку.
    🌜 Мта, прагрэс дайшоў да таго, што абганяе ўжо нашы мроі. Шкада толькі, што дайшоў, ці, дакладней, даляцеў ён у асноўным да ваенных мэтаў. Ды кіраўнікі краінаў нібы зь Месяцу зваліліся – з такімі тэхналёгіямі нават на Месяц ніяк ня хочуць нікога засьвістаць. Так загуляліся ўсе ў вайнушкі.

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў5

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Для працяглага жыцця гэта краіна, напэўна, не падыходзіць». Чым Грузія робіцца падобнай да Беларусі і чаму беларусам лепш у Польшчы13

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак23

Беларусаў вярбуюць у расійскае войска праз інстаграм9

Папулярнаму дамену.io пагражае закрыццё3

«Штадлер» не мае намеру прадаваць завод у Фаніпалі. Хоць беларускія чыноўнікі сцвярджалі іншае5

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»140

Што такое «размандыкваць» і чаму Лукашэнка незадаволены, што чыноўнікі займаюцца гэтым?19

У Еўрапарламенце Віктара Орбана правялі з трыбуны песняй Bella Ciao14

Археолагі сцвярджаюць, што старажытны горад на Менцы ўзнік у канцы X стагоддзя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў5

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →