Вайна1212

Зяленскі паабяцаў разбурыць Крымскі мост падчас новага контрнаступу

«Мы гэтага вельмі хочам», — сказаў украінскі лідар.

Узброеныя сілы Украіны падчас новага контрнаступу збіраюцца знішчыць Крымскі мост, які злучае Расію і анексаваны Крым, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Мы гэтага вельмі хочам», — сказаў украінскі лідар у інтэрв'ю нямецкай медыягрупе Axel Springer. Ён таксама дадаў, што ўдары будуць накіраваны не толькі на Крымскі мост.

«Гаворка ідзе пра аб'екты інфраструктуры, якія з'яўляюцца вайсковай цэллю. Гаворка ідзе пра масты, пра аэрадромы, з якіх узлятаюць самалёты», — удакладніў Зяленскі.

Паводле яго слоў, план новага контрнаступу ўжо складзены, але для яго рэалізацыі патрэбна вайсковая дапамога ЗША, у тым ліку сучасная зброя. Шанцы на поспех Зяленскі звязаў не з «колькасцю людзей», а якасцю ўзбраенняў, піша The Moscow Times.

Пра тое, што ўкраінская разведка рыхтуе трэці напад на Крымскі мост у першым паўгоддзі 2024 года, раней паведамлялі ўкраінскія крыніцы The Guardian. Па іх даных, ГУР Украіны ўжо валодае «большай часткай сродкаў для дасягнення гэтай мэты».

Кіраўнік ведамства Кірыла Буданаў адзначаў, што Расія добра абараняе Крымскі мост, але над гэтым пытаннем «працуюць».

Каментары12

  • Зо
    11.04.2024
    "Разбурыць "? Так і сказаў?
  • Праўдаруб
    11.04.2024
    Падчас папярэдняга контрнаступу ўжо вызвалілі Крым, цяпер цалкам лагічна, што прыйшоў час разбурыць мост.

    Ну а калі без жартаў, то гэта адносна выканальная задача. Але з іншага боку ўзнікае цалкам лагічнае пытанне, а што замінала зрабіць гэта раней🧐
  • Радыёглядач
    11.04.2024
    Пан Януш, ну дык мабілізуйся і пакажы вынік...

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман20

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Усе навіны →
Усе навіны

Названыя найлепшыя гульцы Еўра-2024, малады футбаліст і гулец фіналу

Памёр беларускі кампазітар Леанід Гуцін

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА6

Бізнэсоўцу і кіраўніка рэспубліканскага турыстычнага саюза асудзілі за супрацу з літоўскімі спецслужбамі 3

Яшчэ адна ахвяра шторму — дрэва забіла хлопчыка пад Рэчыцай

Стала вядома асоба чалавека, якога застрэлілі на мітынгу Трампа1

Ярмошына расказала, каго дапусцяць да ўдзелу ў выбарах-202520

Ярмошына пра Ціханоўскую: Проста прадаўшчыца на фоне Караткевіч у 2015-м46

Што змяняе замах на Трампа?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман20

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Галоўнае
Усе навіны →