Лукашэнка хоча скараціць колькасць банкаў у Беларусі, каб не ствараць залішнюю канкурэнцыю і не «адцягваць спецыялістаў», паведамляе яго прэс-служба.
«Аптымізацыю банкаў трэба правесці, трэба на іх паглядзець. У нас не хапае дзесьці там людзей. У АПК і іншае. А на адну такую краіну, можа, нам столькі не трэба банкаў, каб адцягваліся спецыялісты. Гэта класныя спецыялісты, фінансісты», — сказаў Лукашэнка, прызначаючы сёння Сяргея Сталярчука новым кіраўніком Банка развіцця.
«Нам трэба паглядзець. З банкаўскай сістэмай трэба сур'ёзна папрацаваць цяпер, нягледзячы на складаныя часы. І прымаць рашэнне будзем або сёння, або заўтра, або паслязаўтра. А, можа, і наогул не будзем прымаць рашэння. Але трэба паглядзець. Таму што занадта шмат вось гэтых паралеляў.
Ну навошта нам у Беларусі, дзе ўвогуле фінансавая сістэма ўстойлівая і дысцыплінаваная, рэсурсаў лішніх няма, мора гэтых рэсурсаў няма, залішняя канкурэнцыя», — даручыў Лукашэнка першаму намесніку і намесніку кіраўніка сваёй адміністрацыі Максіму Рыжанкову і Аляксандру Ягораву.
Па стане на сённяшні дзень у Беларусі працуе 21 банк.
Каментары
а чыноўнікаў ён не хоча ў АПК і іншае?
Псіхіятры сумна назіраюць, як хворы сялянскі ёлупень здекуецца над краінай беларусаў.