Абельская, Баскаў, Жук, Качанава — каго ад Мінска абралі ў Савет Рэспублікі
На пасяджэнні сесіі Мінгарсавета абралі восем дэпутатаў, якія прадставяць Мінск у Савеце Рэспублікі, піша БелТА.
Ірына Абельская — галоўная доктарка Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі;
Дзмітрый Баскаў, які названы кіраўніком прадстаўніцтва ТАА «Акумулятарны альянс»;
Дзмітрый Жук — галоўны рэдактар «Выдавецкага дома «Беларусь сёння»;
Марына Ільіна — галоўны доктар Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра;
Наталля Качанава — старшыня Савета Рэспублікі;
Алег Румо — дырэктар «Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі»;
Віктар Кандратовіч — галоўны доктар Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра»;
Сяргей Сівец — старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
Каментары