«Гэта правакацыя спецслужбаў Пуціна» — ГУР Украіны пра страляніну ў Падмаскоўі
У Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны заявілі, што цяперашні тэракт у Падмаскоўі з'яўляецца свядомай правакацыяй рэжыму Пуціна, пра які папярэджвала міжнародная супольнасць. Пра гэта сказаў прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў у каментары «Украінскай праўдзе».
«Гэта свядомая правакацыя спецслужбаў Пуціна, пра якую папярэджвала міжнародная супольнасць. Крамлёўскі тыран з гэтага пачынаў сваю кар'еру і такімі ж злачынствамі супраць уласных грамадзян хоча яе завяршыць», — адзначыў прадстаўнік ГУР.
Перад гэтым у горадзе Краснагорск Маскоўскай вобласці ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» перад канцэртам гурта «Пікнік» узброеныя людзі ў камуфляжы адкрылі стральбу, пасля прагучалі два выбухі і гандлёвы цэнтр загарэўся.
Улады Расіі паведамляюць пра шматлікіх загінулых і параненых, дакладная колькасць пакуль невядомая. Квіткі на канцэрт былі раскупленыя, у зале маглі знаходзіцца больш за 6 тысячы чалавек.
Варта адзначыць, што яшчэ 8 сакавіка пасольства ЗША ў Расіі і МЗС Брытаніі папярэдзілі аб магчымых тэрактах у Маскве.
Каментары