Як паведамляе выданне New Atlas, днямі пачаўся аўкцыён па продажы візітовак вядомых людзей планеты. Галоўныя фаварыты таргоў — карткі заснавальніка кампаніі Apple Стыва Джобса і кіраўніка SpaceX Ілана Маска.
Цана першай на гэты момант складае 53,6 тысячы даляраў, што робіць яе самай дарагой візітоўкай у свеце за ўсю гісторыю таргоў. Яе кошт у самым пачатку цяперашніх таргоў складаў 7,1 тысяч, а на таргах мінулага года — 6,1 тысяч.
На другім месцы размясцілася візітоўка мільярдэра Ілана Маска, на якой ён прадстаўлены як гендырэктар кампаніі SpaceX. Яе цяперашняя цана — 13,8 тысячы даляраў.
Вось як яны выглядаюць.
Акрамя гэтага, New Atlas прывёў статыстыку па продажах візітных картак на мінулых аўкцыёнах. Сярод фаварытаў па цэнах у розныя гады таксама былі візітоўкі Альберта Энштэйна, Біла Гейтса, Бруса Лі, Барака Абамы і іншыя.
Каментары