Грамадства22

Беларускім таксістам забаранілі выкарыстоўваць свае машыны для асабістых патрэб

Беларускія таксісты паводле новага ўказа аб аўтамабільных перавозках пасажыраў не могуць выкарыстоўваць уласныя машыны-таксі для асабістых патрэб. Пра гэта гаварылі падчас арганізаванага навучальным цэнтрам «Акадэмтранс» чарговага абмеркавання змененага заканадаўства, на якім прысутнічалі ўлады і прадстаўнікі галіны пасажырскіх перавозак.

У ходзе абмеркавання высветлілася, што ўладальнік таксі, аказваецца, цяпер не мае права выкарыстоўваць аўтамабіль для асабістых патрэб. Ва ўказе ўтрымліваецца норма аб тым, што аўтамабіль, які выкарыстоўваецца ў таксі, павінен быць афарбаваны або абклеены ў адпаведнасці з рэгламентам, і ўнесены ў рэестр. У выніку таксі перастае быць асабістым транспартам і можа перасоўвацца толькі па патрэбах перавозчыка і толькі ў працоўны час.

Атрымліваецца, што пасля працоўнай змены машыну таксі, нават калі яна асабістая ўласнасць таксіста, для сваіх патрэб выкарыстоўваць нельга. Пасля змены машына таксі павінна быць пастаўлена на стаянку, а змена заканчваецца праз 20 хвілін пасля таго, як машына туды прыехала.

Каментары2

  • Жора
    18.03.2024
    Дурдом.
  • сярод
    19.03.2024
    Яндэкс-лобі

Доктар Мартаў, якога затрымлівалі ў Расіі, змог выехаць у Літву

Доктар Мартаў, якога затрымлівалі ў Расіі, змог выехаць у Літву

Усе навіны →
Усе навіны

АМАП і ўнутраныя войскі трэніраваліся разганяць пратэсты. У МУС з'явіліся «баявыя плыўцы»3

Астапеня пра выбары 2025: Людзі хочуць хадзіць на выбарчыя ўчасткі, байкоты не любяць13

Лукашэнка: Тыя, хто нагнятае сітуацыю ў тытунёвай галіне, пойдуць даіць кароў2

Венгрыю прапанавалі на час выключыць з Шэнгенскай зоны з-за выдачы віз беларусам5

Армія Бангладэш заявіла пра стварэнне Часовага ўрада4

БДУІР завяршыў набор платнікаў. Сярэдні бал усяго на 13 меншы, чым на бюджэт

Пратэсты ў Бангладэш: прэм'ер-міністр пакінула краіну, натоўп захапіў яе рэзідэнцыю3

У Гродне ў двух дзяцей пасля цяжкай формы кішачнай інфекцыі сталі ныркі5

Што з чэргамі на мяжы з Польшчай і Літвой па стане на 12:002

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктар Мартаў, якога затрымлівалі ў Расіі, змог выехаць у Літву

Доктар Мартаў, якога затрымлівалі ў Расіі, змог выехаць у Літву

Галоўнае
Усе навіны →