Меркаванні1818

«Некаторыя баяцца запэцкаць свае белыя пальчаткі». Класкоўскі пакрытыкаваў падыход дэмсілаў

Палітолаг Аляксандр Класкоўскі ў эфіры «Белсату» паразважаў, што рабіць дэмсілам.

Аляксандр Класкоўскі Alexander Klaskovsky Александр Класковский
Аляксандр Класкоўскі. Скрын відэа belsat_news / YouTube

Аляксандр Класкоўскі заўважае, што Рыгор Астапеня заклікаў дэмакратычныя сілы падумаць, якім чынам удзельнічаць у выбарчай кампаніі 2025 года.

«Якімі не дэмакратычнымі гэтыя выбары не былі б, гэта не толькі выклік для Лукашэнкі (Захад, хутчэй за ўсё, іх вынікі не прызнае), але і для легітымнасці Святланы Ціханоўскай. Яна не вечная. Пакрысе гэты рэсурс сканчаецца. І ўвесь час апеляваць да 2020 года, што вось мы выходзілі і амаль перамаглі. Гэты аргумент будзе працаваць на заходніх партнёраў усё слабей і слабей», — каментуе аналітык.

Па словах Класкоўскага, Латушка ў сваёй палеміцы ўсё гэта абышоў і звёў да Украіны. І ў гэтым выпадку, адзначае аналітык, «паралель трошкі кульгае».

«Трэба гаварыць пра тое, як дзейнічаць беларускім дэмакратычным сілам. Пытанне застаецца. І так ці іначай на выклік 2025 года беларускім дэмакратычным сілам давядзецца адказваць.

Як дзейнічаць беларускім дэмакратычным сілам?

Сам жа Класкоўскі лічыць, што трэба гаварыць не толькі пра выбарчую кампанію 2025 года, а пра стратэгічны крызіс беларускай апазіцыі.

«Лідарам і штабам дэмакратычных сілаў трэба пераасэнсаваць рэаліі і больш цвяроза паглядзець на свой сённяшні статус. Таму што дзяжурная рэвалюцыйная рыторыка ўжо не закранае надта тых, хто ўсёй душой за перамены», — мяркуе аналітык.

Класкоўскі звяртае ўвагу на тое, што цяпер вялікая праблема з так званай «паралельнай дзяржавай», якая ўтварылася ў палітычнай эміграцыі:

«Ёсць офіс Ціханоўскай, Аб'яднаны пераходны кабінет, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне Латушкі, Каардынацыйная рада (якая, дарэчы, заваліла альтэрнатыўныя выбары). Ці не зашмат гэтых структур? Чым гэтыя ўсе «міністры», іх штаты будуць займацца праз год-два-тры? Дзе знайсці рэсурсы на гэта ўсё, калі Захад будзе іх выдзяляць усё менш ахвотна?»

На погляд Класкоўскага, спроба пабудаваць за мяжой паралельную дзяржаву была разлічана на пераход да дэмакратыі. Але цяпер у Беларусі назіраецца пераход да таталітарызму. «Усе гэтыя структуры правісаюць у паветры. Не зразумела, чым ім займацца праз нейкі час. Таму трэба гэта ўсё неяк пераасэнсаваць, перафарматаваць, скараціць, каб амбіцыі не выглядалі залішнімі ў сённяшняй сітуацыі».

Аналітык выказаўся і адносна метадаў, якія дамінуюць у рыторыцы дэмакратычных сілаў:

«Санкцыі, санкцыі. Але мы бачым, што яны не надта працуюць. І іх узвысіць да тэрмаядзернага ўзроўню Захад не ў стане. Гэта ўвогуле абмежавальныя меры Захаду. Ён іх уводзіць ці здымае зыходзячы з нейкіх сваіх меркаванняў. І рабіць выгляд, што тут вядзе рэй апазіцыя — не зусім сурʼёзна».

Ці адпусціць Лукашэнка палітвязняў перад выбарамі

На пытанне, ці рашыцца Лукашэнка выпусціць палітвязняў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2025-га, Класкоўскі адзначыў, што «цудаў не будзе» і патлумачыў:

«У Лукашэнкі стратэгія простая, брутальная. Але яна на сёння працуе. Ламаць усіх праз калена. Як танк перці да сваёй мэты — працягу паўнамоцтваў. Сёння гэта дзейнічае. А вось з альтэрнатыўнай стратэгіяй вялікія пытанні».

На погляд аналітыка, падчас выбараў 2024 года Лукашэнка правёў рэпетыцыю свайго выбрання ў 2025-м. 

«Прэзідэнцкая кампанія будзе яшчэ больш жорсткая, без альтэрнатывы, без умоў для апазіцыйных кандыдатаў, у атмасферы застрашвання. Таму рабіць нейкія шырокія жэсты ўмоўна ліберальнага кшталту Лукашэнка не будзе», — лічыць Класкоўскі.

Разам з гэтым аналітык не выключае таго, што ў адносінах праблемы палітвязняў патрэбен максімальна гнуткі падыход. Згадвае асобныя кейсы, якія былі з удзелам замежных актараў, якія ўмешваліся ў гісторыі асобных палітвязняў і выцягвалі іх. 

«Мне здаецца трохі недарэчнай поза некаторых апазіцыйных дзеячаў, якія, скажам так, баяцца запэцкаць свае белыя пальчаткі, кажуць: «Мы ў такім разе адыйдзем ад сваіх прынцыпаў». Прабачце, але Ізраіль з ХАМАСам дамаўляецца, каб выцягнуць сваіх людзей. Таму тут не трэба гэтага фальшывага чыстаплюйства».

Чытайце яшчэ:

«Не злаваць дзеда». Рыгор Астапеня прапанаваў новую стратэгію дэмакратычным сілам

«Мы павінны здацца Лукашэнку?» Латушка адказаў Астапеню

Беларусы не хочуць ні Беларусь Ціханоўскай, ні Беларусь Лукашэнкі — даследаванне Астапені

Каментары18

  • Ведаю пра ўсе, але пакрыху
    08.03.2024
    Разважанні нібыта эксперта нейкія вельмі абстрактныя, цікава, якую б ён хацеў бачыць стратэгію ад габрэяў, калі нацысты знішчалі іх падчас халакосту і ці крытыкаваў бы ён іх за адсутнасць такой стратэгіі
  • Кастусь
    08.03.2024
    тем же чем и Пазняк занимается последних 25 лет - проедать западные гранты в поддержку демократии в РБ
  • За Свабоду!
    08.03.2024
    Яшчэ адзін капітулянт. Капітулюйце асабіста з Асоапеняй, дзякуй богу, што гэта маргінальная пазіцыя. Астапеня і Класкоўскі яшчэ жывуць у Беларусі да 2020.

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы11

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ1

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня2

Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі2

«Усё ў нашых руках». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні24

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі1

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →