Прэмʼерка Эстоніі апублікавала фота свайго сняданка пасля папрокаў, што яна «есць расейцаў на сняданак»
Прэмʼер-міністр Эстоніі Кая Калас апублікавала фатаграфію свайго сняданку з подпісам: «Мой сняданак, дарагія чытачы Politico».
Гэта было своеасаблівым адказам на артыкул Politico, у якім ананімная крыніца сцвярджала, што ў ЕС не хочуць бачыць Калас на пасадзе кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі, бо ёй «падабаецца есці расейцаў на сняданак».
«Мы сапраўды паставім на гэтую пасаду кагосьці, хто аддае перавагу есці расейцаў на сняданак?» — задаўся пытаннем суразмоўца выдання.
Ён адзначыў, што тэма прызначэння Калас застаецца «адчувальнай» для ўладаў некаторых краін Еўрасаюза, нягледзячы на тое, што яе магчымае прызначэнне на пасаду кіраўніка дыпламатыі ЕС некалькі месяцаў абмяркоўвалася сярод высокапастаўленых чыноўнікаў.
Каментары