Грамадства2626

«Ён паваліў мяне на зямлю, выратавалі вузкія джынсы». Беларускі распавядаюць пра гвалт, з якім сутыкнуліся

Пасля трагедыі з беларускай у Польшчы жанчыны ў сацыяльных сетках дзеляцца асабістымі гісторыямі гвалту. Нехта гатовы гаварыць ад свайго імя, нехта — пакуль не. Для многіх стала адкрыццём, што з гвалтам сутыкалася столькі жанчын. «Наша Ніва» запісала гісторыі трох.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Claudia Soraya / unsplash.com

Імёны двух першых суразмоўцаў зменены.

«Усё, што памятаю — ён быў вельмі малады і крычаў, што ненавідзіць сваю маці»

Марына:

— Гэта гісторыя адбылася шмат гадоў таму. Мая маладосць прыпала на вельмі неспакойныя гады. У нас у горадзе якіх толькі жахаў не адбывалася.

Памятаю, што ў школе аднакласнікі маёй малодшай сястры вельмі хацелі паглядзець, як нараджаюцца дзеці. Яны злавілі цяжарную жанчыну на вялікім тэрміне і сталі ціснуць ёй на жывот, каб выклікаць роды. Дзіця ў выніку загінула. 

І вось такога хапала. Я маўчу пра мужчын, якія спрабавалі прыставаць да школьніц − мусіць, у кожнай маёй аднакласніцы была гісторыя, як яна ўцякала ад кагосьці.

Ва ўніверсітэце я вучылася на вячэрнім аддзяленні, вярталася дадому позна. Звычайна мяне заўсёды сустракаў бацька. Але так атрымалася, што на тым тыдні ён на пару дзён паехаў у камандзіроўку. Я вярталася дадому, была ўся ў сваіх думках. Можа, таму і не звярнула асаблівай увагі на хлопца, які ішоў за мной хуткім крокам. У нейкі момант ён падскочыў і пачаў душыць мяне маім жа шалікам.

Я спрабавала крычаць і адбівацца, але разумела, што паветра перастае хапаць… Выратаваў мяне цуд — усё адбывалася каля дзіцячага садка і вартаўніца, якая там заставалася на ноч, выскачыла з вялізнай мятлой і стала крычаць з усіх сіл. Гэта спудзіла маньяка, ён кінуў мяне і пабег. Канешне, міліцыя яго не знайшла.

Наступная гісторыя адбылася менш чым праз два гады. Я паспела выйсці замуж і зацяжарыць.

І вось калі я з вялікім жыватом вярталася зімой з паліклінікі (гэта быў не позні вечар, але з улікам пары года на вуліцы было вельмі цёмна), на мяне напаў хлопец з нажом. Усё, што я памятаю — ён быў вельмі малады і крычаў, што ненавідзіць сваю маці.

І зноў жа мне вельмі пашанцавала — ён паспеў толькі парэзаць на мне адзенне (з-за зімы я была апранута як капуста) — як раптам з'явіўся мой былы аднакласнік. Ён і адцягнуў хлопца ад мяне.

У міліцыі заяву прынялі, але сталі пераконваць мяне, што гэта са мной нешта не так: «Два напады за два гады! Вы проста прыцягваеце маньякаў! Што з вамі не так? Падумайце, можа ў вас адзенне занадта яркае?!» На поўным сур'ёзе мне раілі пачаць насіць толькі чорнае і шэрае. Я пыталася: «А вы можаце гарантаваць, што ў горадзе не з'явіцца маньяк, які мэтанакіравана палюе на жанчын у шэрым ці чорным?!» Здаецца, таго хлопца таксама не знайшлі.

«У яго ж жонка, забярыце заяву»

Галіна:

— Было каля дзесяці гадзін вечара, я ішла дадому пасля працы. Настрой добры, лета, у вушах навушнікі з любімай музыкай. Я іду і думаю, што хутка водпуск, білеты на мора набытыя… Ідэальна! І тут з ніадкуль бярэцца незнаёмы мужчына. Ён нешта мне гаворыць, але з-за музыкі я нічога не чую. Ды і не хачу чуць — не было ў мяне ў планах размаўляць незразумела з кім. Таму я проста адмахнулася і пайшла далей.

Ён ударыў мяне са спіны і паваліў на зямлю. Выратавала мода на вузкія джынсы — ён доўга не мог іх сцягнуць, у мяне атрымалася вырвацца і ўцячы.

Міліцыя, дарэчы, знайшла яго ў той самы вечар. Мужчына хадзіў па тым жа раёне — я думаю, што шукаў новую ахвяру.

А далей пачаўся трэш. Міліцыянеры сталі патрабаваць ад мяне забраць заяву, бо «У яго ж жонка, вы разумееце, што можаце чужы шлюб разбурыць? Можа, пашкадуеце чалавека?».

У выніку я забрала заяву — але не таму, што мне было шкада гэтага мудака, а таму, што я баялася яго помсты.

Але ж трэба памятаць аб тым, што згодна са статыстыкай у 80% сэксуальны гвалт робяць не нейкія незнаёмцы, а людзі, з якімі ахвяра была раней знаёма. І адбываецца гэта часцей за ўсё ў месцах, якія жанчына лічыць бяспечнымі: напрыклад, месца вучобы альбо працы.

«Бегаў са спушчанымі штанамі і крычаў: «Вазьмі ў рот!»

Не ананімна сваім досведам пагадзілася падзяліцца псіхалагіня Ганна Матуляк:

— Я ў 7 класе, на ўроках фізкультуры настаўнік вучыць усіх скакаць праз «казла». З асабістым актыўным удзелам рукамі і пажадлівымі поглядамі.

А на 23 лютага ён закрывае сваю настаўніцкую і прапануе мне павіншаваць яго пацалункам. Я не паспяваю апамятацца, як яго гідкі язык і вусы аказваюцца ў маім роце. Я вырываюся, у істэрыцы спрабую адчыніць дзверы.

Увесь наступны ўрок я плачу ў гардэробе. І нікому не расказваю. Бо бацькі ў мяне няма і мне страшна.

У 13 гадоў мяне «вёў» ад школы да пад'езда мужык. Мама выпадкова ішла ў тым раёне і спудзіла. Але я перастала з тых часоў хадзіць улегцы і напяваць песні.

У мае 14 і 15 гадоў у летніх лагерах важатыя, якім па 20 гадоў, знаходзяць цалкам нармальным мець адносіны з падлеткамі.

У 10 класе ў мяне закахаўся настаўнік гітары. На ўроках ён брыдка падморгвае мне, піша пошлыя цыдулкі, прызнаецца ў каханні. Аднойчы ён прыходзіць п'яны да мяне дадому, мама, якая на яго крычала, не мела ніякага ўплыву. Званок у міліцыю ў супрацоўнікаў-мужчын выклікае смехуёчкі і падставы прыехаць няма. А я дрыжу і плачу ў кватэры пад яго стук у дзверы: «Дай мне з ёй пагаварыць! Яна павінна ведаць аб маім каханні!» Мне 16, яму каля 40.

У 11 класе сваяк бегае за мной па кватэры са спушчанымі штанамі і сваім зморшчаным членам і крычыць: «Вазьмі ў рот! Ну вазьмі ў рот!» Я зачыняюся ў туалеце. Дрыжу і плачу. Малюся толькі аб тым, каб мама прыйшла раней, чым ён выламае дзверы.

Потым выкладчык ва ўніверсітэце, які да гэтага часу загадвае кафедрай. У той час працаваў у міністэрстве. Залік ён прымаў у сваім кабінеце. У міністэрстве. Спакушаў, чапаў, прымушаў. Паездка на яго дачу таксама ўваходзіла ў праграму здачы заліку.

Потым аддзяленне гінекалогіі, загадчык, на агляд да якога трэба было прыходзіць без трусоў і толькі ў халаце. Проста чувак вырашыў так праявіць сваю ўладу. Вы ведаеце, як гэта зневажальна ісці па калідорах з іншых карпусоў. Без трусоў. Тупы фетыш, якому ён вырашыў падпарадкаваць жанчын. Вось ён ідзе ў свой кабінеце, стаіць чарада жанчын. І ён ведае, што кожная з іх без трусоў. Бо ён захацеў.

Ну і асобная тэма тых, хто прасоўвае і дэманструе свае прычындалы ў транспарце, чэргах, малалюдных месцах.

Гэта ўсё мужчыны. Не псіхапаты. Сябар мужа. Брат маці. Сябар таты. Дзядзька. Сусед. Хросны. Выкладчык. Трэнер. Таксіст. Звычайныя мужчыны. І яны гэта робяць не таму, што ўваходзяць у катэгорыю адбітых псіхаў. Яны гэта робяць проста па тым, што жадаюць. І могуць. І яны ведаюць, што ім за гэта нічога не будзе.

Каментары26

  • .
    05.03.2024
    Капец. Імёны гэтых выкладчыкаў і загадчыкаў кафедр трэба публічыць, як мінімум.

    Няўжо ўсе падпарадкоўваліся самадуру-гінеколагу? Што было б, калі рабіць па-свойму? (Пытанне не ў якасці вікцім-блэймінга).

  • Хирург
    05.03.2024
    В целом, конечно, фантазия бурная у Анечки. Что характерно, крайние 2 случая как раз о том, что под воздействием факторов (теперь 2 пациент снимает наушники когда к нему обращаются, а 3-й перестал ходить налегке зная обстановку района) поведение меняется, то есть пациенты всё таки могут быть обучаемы, без всяких феминизмов. А вот самый первый инцидент действительно вызывает доверие: молодая студентка, после пар, возращается домой и здесь такое... Будьте внимательны в вечернее время, берегите себя и своих близких
  • циник
    05.03.2024
    Какие нафантазированные жуткие истории, просто фонтан бреда:)) хоть в голливуде снимай, очевидно что все они написаны жуткими мужененавистницами, тут явно феминистским душком отдаёт:))

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак6

«Толькі бізнэс, нічога палітычнага». Еўрапейскія бізнэсмены прыглядаюцца да падсанкцыйнай Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →