Здарэнні

«Хто маладзейшыя, уцяклі». 89-гадовы полацкі рыбак расказаў, як паплаваў па Дзвіне на крызе

20 лютага ў Полацку адзін з аматараў зімовай рыбалкі, узрост якога набліжаецца да 90 гадоў, паплыў па Дзвіне на крызе, якая адкалолася. Ён амаль дзесяць хвілін дрэйфаваў па рацэ, пакуль на дапамогу яму не падаспелі ратавальнікі. Падрабязнасці прыгод 89-гадовы рыбак расказаў sb.by.

«Хто маладзейшы, заўважыўшы, што крыга адыходзіць, збеглі з яе, а я глухаваты і не пачуў іх крыкі. Лёд пачаў ламацца», — расказвае пра тое, што адбылося, пажылы палачанін.

У экстранай сітуацыі дзядулю давялося забыцца пра боль у каленях. Рыбак стаў пераскокваць з адной крыгі на іншую, пакуль не выбраўся на самую моцную. Пазней ратавальнікі назвалі яе памеры: каля 25 метраў у даўжыню і 6 метраў у шырыню, таўшчыня лёду — 15 сантыметраў.

Тым часам крыгу вынесла ў рэчышча Дзвіны, дзе глыбіня не меншая за пяць метраў. З вышкі чалавека, які плыве па рацэ, заўважылі дзяжурныя вадалазы выратавальнай станцыі Таварыства выратавання на водах.

На лодцы яны падплылі да рыбака. Той да таго часу ўжо стаў распранацца, маючы намер плыць да берага, але, пабачыўшы ратавальнікаў, перадумаў.

«Пашанцавала, што хвалявання не было і лёд не раскрышыўся. У ледзяной вадзе без выратавальнай камізэлькі пажылы чалавек не змог бы выплыць», — пракаментаваў гэты выпадак старшы матарыст-рулявы Леанід Драгун.

Афіцыйная прадстаўніца Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Соф'я Глінская паведаміла, што з пачатку года ў Віцебскай вобласці патанулі 5 чалавек, у тым ліку два рыбакі.

«З кожным днём лёд робіцца больш тонкім, непрадказальным і небяспечным. Бывае, што за паўдня ён можа так растаць, што рыбакі, якія знаходзяцца на возеры ці рацэ, аказваюцца ў пастцы», — падкрэсліла Соф'я Глінская.

Каментары

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель12

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →