Беларусы ў Літве масава атрымліваюць паведамленні з пагрозамі дэпартацыі. Стрыжак гаворыць аб правакацыі
Беларусы ў Літве сталі атрымліваць спам-паведамленні з пагрозамі дэпартацыі нібыта ад Дэпартамента міграцыі Літвы. Пра гэта беларусы распавядаюць у чатах.
Андрэй Стрыжак папярэджвае, што гэта падобна на правакацыю і рэкамендуе правяраць свой статус у асабістым кабінеце на сайце Дэпартамента па міграцыі.
Учора літоўскія ўлады заявілі, што збіраюцца праверыць 18 тысяч беларусаў, якія атрымалі ДНЖ да ўвядзення спецыяльных анкет. Іх папросяць запоўніць анкету, у якой яны павінны пазначыць свае адносіны да вайны ва Украіне і некаторую іншую інфармацыю.
«Гэта будзе доўга і пакутліва». Як беларусы каментуюць закрыццё Літвой яшчэ двух пераходаў з Беларуссю
«Даведку аб пастаноўцы на ўлік заўжды бяру з сабой». Што з праверкамі ДНЖ і другімі пашпартамі пры перасячэнні мяжы
У Літве прапанавалі пазбаўляць дазволаў на жыхарства беларусаў, якія часцей чым раз на месяц ездзяць на радзіму
Каментары