Спецпадраздзяленне «Страла» на загарадных магістралях ужо некалькі гадоў выкарыстоўвае беспілотнікі, паведамляе МУС.
Завіснуўшы над праезнай часткай, прылада перадае на пульт кіравання панарамны малюнак. З яго дапамогай можна дэталёва разглядаць машыны на адлегласці некалькіх кіламетраў.
— З зямлі з-за асаблівасцяў рэльефу і іншых аўтамабіляў можам разгледзець не ўсе дзеянні аўтаўладальнікаў. Іншая справа з вышыні ў сотню метраў… Квадракоптар, абсталяваны сістэмай аўтаматычнага захопу цэлі, дазваляе неадрыўна назіраць за канкрэтнай машынай, — гавораць у ДПС.
Каментары