Грамадства88

Праз камісію па вяртанні ў Беларусь прыехалі «каля 10 чалавек»

За час працы так званай камісіі па вяртанні яе паступіла 150 заяў, з іх 37 адпавядалі патрабаванням уладаў. Каля дзесяці чалавек вярнуліся ў Беларусь. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Андрэй Швед.

Паводле яго слоў, за час працы камісіі на разгляд паступіла 150 заяў, з іх разгледжана 37, якія адпавядалі ўсім неабходным патрабаванням. Як адзначыў генпракурор, прымаліся розныя рашэнні, аднак «каля дзесяці асобаў вярнуліся і працягваюць жыць у Беларусі».

«З ліку тых, хто вярнуўся на радзіму, 5-6 чалавек добраахвотна расказалі пра тыя ўмовы, у якіх яны пражывалі за мяжой, і дзякуюць за магчымасць вярнуцца ў Беларусь», не здолелі дакладна падлічыць сілавікі.

У гэтым годзе ў камісію паступіла ўжо 12 заяў, паведаміў Швед.

Камісію, што разглядае справы эмігрантаў, якіх на радзіме могуць вінаваціць па «экстрэмісцкіх» артыкулах, стварылі ў лютым 2023 года. Яе працу працягнулі і на гэты год. 

Каментары8

  • Жорж Стоматолог
    19.02.2024
    Ну, очевидно, 9 с половиной человек вернулось, около 10 человек - это ровно 9 с половиной. Это вам любой Швед скажет.
  • Абэцэда Лукашыста
    19.02.2024
    Э - эфектыўнасьць
  • Кастусь
    19.02.2024
    Гэта перамога, таварышы!!!

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Усе навіны →
Усе навіны

Квіткі на цягнік з Мінска ў Калінінград за дзень падаражэлі ў 2-3 разы

Праз тры гады змагання за свае правы першай сям’і беларусаў у Грузіі канчаткова адмовілі ў прытулку8

У Ашмянскім раёне мужчына лінуў бензінам у печку, каб лепш гарэла1

ФІФА «аддала» Крым Расіі падчас лёсавання кваліфікацыі ЧС-20261

Дачцэ Сяргея Далідовіча дазволілі выступаць на Кубку свету па біятлоне за каманду ўцекачоў з Беларусі

Парламент Грузіі прыняў закон аб забароне масак на пратэстах1

У футбольным сімулятары ад Раналду ёсць беларуская мова4

«Бедненька, але чысценька. А народ знешне не адрозніць ад нас». Расійскі чыноўнік з'ездзіў у Гомель і засумняваўся ў Маскве6

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да ЧС-20263

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Галоўнае
Усе навіны →