Грамадства4343

Апублікавалі склад камісіі, якая будзе вызначаць лёс «збеглых». Ён дэманстратыўна адыёзны

Склад камісіі апублікаваны на сайце Лукашэнкі, паведамляе БелТА. Пры яго фармаванні стваральнікі відавочна намагаліся дэманстратыўна ўключыць у яе асоб, якія маюць найадыёзнейшую рэпутацыю. 

Адзін з членаў камісіі Дзмітрый Баскаў

Старшынёй камісіі, як раней ужо неаднаразова паведамлялася, з'яўляецца генеральны пракурор Андрэй Швед. У яго будуць два намеснікі — Валерый Гайдукевіч і Аляксей Стук, якія працуюць на пасадах намесніка старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы і намесніка генеральнага пракурора.

Астатнія члены камісіі:

  • тэлепрапагандыст Рыгор Азаронак;

  • міністр замежных спраў Сяргей Алейнік;

  • цяперашні кіраўнік федэрацыі хакея, былы вясляр Аляксандр Багдановіч;

  • колішні кіраўнік федэрацыі хакея, а цяпер «сенатар» Дзмітрый Баскаў;

  • генеральны дырэктар навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк» Уладзімір Басько;

  • старшыня камітэта па ахове здароўя Мінскага гарвыканкама Алена Богдан;

  • перабежчык з апазіцыі, заснавальнік «Круглага стала дэмакратычных сіл» Юрый Васкрасенскі;

  • кіраўніца беларускіх піянераў Аляксандра Ганчарова;

  • старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара;

  • кіраўнік «Беларускага таварыства «Веды», вядомы прапагандыст Вадзім Гігін;
  • галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіль Гурскі;

  • рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, «сенатар» Алег Дзьячэнка;

  • рэктарка Універсітэта культуры Наталля Карчэўская;

  • міністр унутраных спраў Іван Кубракоў;

  • старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоль Лапо;

  • дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Марына Лянчэўская;

  • кіраўнік «Другога нацыянальнага тэлеканала» Марат Маркаў;

  • дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Маркевіч;
  • дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігар Маршалаў;

  • прапагандыст Андрэй Мукавозчык;

  • тэлепрапагандыст Яўген Пуставы;

  • намеснік старшыні арганізацыі «Патрыёты Беларусі» Ганна Харута; 

  • старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель;

  • старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакоў;

  • старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская;

  • старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Каментары43

  • Господа нехорошие
    07.02.2023
    Так тут почти на всех пробу негде ставить
  • Сиркус
    07.02.2023
    Цирк Шапито)
  • Mar
    07.02.2023
    [Рэд. выдалена]

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка19

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка1

На іспанскім тэлешоу знаёмстваў беларуска паказала розніцу ў звычаях2

Былы вядучы Fox News узначаліў Пентагон. Сенат з цяжкасцю зацвердзіў яго кандыдатуру4

У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы52

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка19

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Галоўнае
Усе навіны →