Меркаванні99

«Разумны шукае сяброў, а дурны стварае ворагаў». Мілінкевіч — пра тое, як ставіцца да былых супрацоўнікаў сістэмы

Як ставіцца да сілавікоў і супрацоўнікаў прапагандысцкіх СМІ, якія ў нейкі момант вырашылі выйсці з сістэмы? Разважаннямі падзяліўся палітык Аляксандр Мілінкевіч.

Фота: сацсеткі

Перш за ўсё, лічыць Мілінкевіч, не варта хварэць на пошук ворагаў і шпіёнаў: «Каб сысці з улады, трэба мець мужнасць, сілу характара, таму што больш за ўсё ўлада пераследуе менавіта тых, хто ад яе адыходзіць. Яна лічыць іх здраднікамі, а здраднікі горшыя за ворагаў.

Ні ў якім разе нельга адразу ставіць штамп, што гэты чалавек кепскі, паколькі ён быў па той бок. Трэба глядзець на яго дзейнасць.

Такія людзі бываюць вельмі адданыя справе дэмакратыі і свабоды, нават калі яны раней былі ва ўладзе. Канешне, у сістэме і шмат злачынцаў, якія парушаюць законы, пераследуюць людзей і хлусяць, але ёсць і людзі, якія гэтага не рабілі. Ведаю многіх людзей, якія перайшлі на бок прыстойнасці і працуюць на карысць будучай Беларусі».

Аляксандр Мілінкевіч. Фота: «Новы час»

Палітык адзначае, што мы не можам рабіць самасуды. Калі гаворка пра злачынцаў, асабліва пра тых, у каго на руках кроў, хто пераследаваў людзей і судзіў іх не па законе, іх будзе судзіць справядлівы суд у вольнай Беларусі. 

Бывае, што чалавек насамрэч служыў у сістэме і ў пэўны момант зразумеў, што далей так нельга. Мілінкевіч згадвае хрысціянскую традыцыю: калі хтосьці ўсвядоміў, што ён мусіць папрасіць прабачэнне і адысці ад зла, гэта таксама ўчынак. Калі ён усё свядома і да канца зразумеў і стаў лепшым чалавекам, то, вучыць хрысціянства, трэба прабачаць такіх людзей.

Ці варта задаваць такім людзям пытанні датычна працы ў сістэме? Аляксандр такую думку не падтрымлівае:

«Калі чалавек сам хоча нешта расказаць, то няхай. А што да грамадства — калі камусьці падабаецца чыніць такія споведзі, гэта яго права. Я лічу, што дастаткова пакаяння чалавека, і калі ён не хоча расказваць, чаму і як, мы не маем абавязку гэта ў яго патрабаваць.

Ёсць класная прымаўка, беларусы яе вельмі любяць: «Разумны чалавек шукае сяброў, а дурань стварае ворагаў». Гэта мае дачыненне і да такіх сітуацый. Нават пры сур’ёзных злачынствах чалавека караюць, але ён мусіць мець магчымасць з цягам часу вярнуцца ў грамадства і быць прыстойным чалавекам».

Не ва ўсіх хапае мужнасці публічна выбачыцца, але гэта пажадана, лічыць Мілінкевіч. Выдатна, калі чалавек можа публічна сказаць: «Я не меў рацыі, я рабіў кепскае, нават рабіў злачынствы». 

А ці можа сыход з сістэмы быць звязаны з тым, што чалавек проста выбраў больш выгадны бок? Наўрад ці, мяркуе суразмоўца:

«У сённяшняй сітуацыі такі пераход нявыгадны, людзям без сумлення лепш быць ва ўладзе, чым па-за ўладай. Калі гісторыя схіліцца ў бок дабра, перабежчыкаў можа быць больш, але цяпер не той выпадак. Цяпер у краіне надзвычай цяжка тым людзям, што хочуць нармальнасці ў Беларусі, але і ў эміграцыі няпроста. Таму не думаю, што сыходзяць з сістэмы, каб знайсці лягчэйшае жыццё. Нават калі хто з’ехаў, у Беларусі засталіся сваякі, а мы ведаем, што часам і сваякоў эмігрантаў пераследуюць». 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Былая фатографка БелТА, якая здымала пратэсты і суд над палітвязнямі, цяпер жыве ў Варшаве

Колькі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях, з'ехалі ў Еўропу?

«Жыццё ў эміграцыі — як палімпсест». Сяргей Дарафееў расказаў пра сваё працяглае бежанства

«Калі чытаць навіны — жопа, калі быць тут, то бачыш магчымасці». Беларускія актывісты — пра тое, чаму застаюцца ў краіне і падполлі

Каментары9

  • Як ёсьць так ёсьць
    14.02.2024
    Я не буду казаць што думаю я. Скажу што яскрава паказала Гісторыя за апошнія 30 год:

    Разумны праводзіць люстрацыю маскальскіх катаў, захоўвае мову і жыве як у Польшчы ці Літве. Дурны - шукае сяброўства і кампрамісаў з акупантамі ды іх гаўляўтарамі, карыстаецца маскальскаю моваю і жыве як у "Белоруссіі" ці Буратыі.
  • 12345
    15.02.2024
     Прочитал в википедии об этом кадре. Сразу стало ясно, о чей заднице он так печется, как и все остальные из этой когорты.
  • Так
    15.02.2024
    Як ёсьць так ёсьць, усё так. Толькі адна малая памылка, у гэтым кантэксце "гаўляўтарамі" (ані генеральнымі камісарамі) зусім не пасуе, хутчэй ужо генсекамі ці губернатарамі.

Беларускія спецслужбы купілі на імя Рамана Пратасевіча два аўтамабілі ў Польшчы. Нашто?6

Беларускія спецслужбы купілі на імя Рамана Пратасевіча два аўтамабілі ў Польшчы. Нашто?

Усе навіны →
Усе навіны

У другім туры парламенцкіх выбараў у Францыі ў лідары нечакана выбіліся левыя16

Сілавік, які здзекаваўся з затрыманых у Мінску пасля выбараў: Ну, б***ь, мала даваў20

Агурковае марозіва — рэцэпт3

У палка Каліноўскага новы камандзір?12

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?9

«Самы цымус»: гісторык напісаў кнігу пра тое, як абаранкі скарылі Амерыку, а дранікі сталі і яўрэйскай стравай 27

Як у парку «Сула» сустрэлі Купалле ФОТЫ4

Яна была ізгоем пры жыцці, сёння яе выявамі ўпрыгожваюць мадэльнае адзенне і гадзіннікі9

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія спецслужбы купілі на імя Рамана Пратасевіча два аўтамабілі ў Польшчы. Нашто?6

Беларускія спецслужбы купілі на імя Рамана Пратасевіча два аўтамабілі ў Польшчы. Нашто?

Галоўнае
Усе навіны →