Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую вайсковую службу
Аляксандр Лукашэнка падпісаў у панядзелак указ «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве», паведаміла прэс-служба палітыка.
Дакумент прадугледжвае прызыў у лютым-маі 2024 года на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве мужчын, якім да гэтага моманту споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.
Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас вайскойцаў тэрміновай вайсковай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.
Каментары