У Беларусі ўжо прадаюцца Apple Vision Pro. Але каштуюць, як шэсць новых айфонаў
Гэта 11 сярэдніх заробкаў за 2023 год.
Продажы Apple Vision Pro ледзь паспелі стартаваць у ЗША, але замовіць гарнітуру ўжо можна і ў Беларусі. Праўда, цана, мякка кажучы… Ды і чакаць прыйдзецца амаль два тыдні, піша Onliner.by.
У каталогу Onlíner за Apple Vision Pro просяць 20 000 рублёў. Прапанова пакуль адна, так што выбіраць няма з чаго. За гэтыя грошы, нагадаем, атрымліваеш гарнітуру змяшанай рэальнасці, якая па сутнасці з'яўляецца камп'ютарам, які надзяваецца на галаву. Кіраваць можна вачыма, рукамі і галасавымі камандамі.
Што можна купіць па цане 20 000 рублёў (а гэта 11 сярэдніх, не медыянных, заробкаў у Беларусі за мінулы год)?
На тым жа Onliner 15-ы айфон з памяццю 128Gb каштуе ад 2989 рублёў. Гэта значыць Apple Vision Pro каштуе ад шасці з паловай такіх айфонаў.
Апошняя мадэль iPad Air 128 Gb каштуе ад 3799 рублёў (пяць такіх айпадаў).
Пакупнікі ў Амерыцы змогуць аформіць папярэднюю замову на прыладу Apple Vision Pro за 3499 даляраў з сярэдзіны студзеня (на сёння гэта прыкладна 11 200 рублёў). Дата яе выхаду на іншыя рынкі пакуль не вядомая.
Каментары