Зноў на некалькі дзён перакрыюць мост з Маскоўскай на Чкалава ў Мінску
Кіроўцаў заклікаюць загадзя планаваць маршруты.
У сувязі з чарговым этапам капрамонту пуцеправода з вуліцы Маскоўскай на Чкалава на тры дні будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту ў напрамку цэнтральнай часткі горада, паведамляе ДАІ.
Абмежаванні будуць дзейнічаць з 10:00 да 16:00 з 13 па 15 лютага.
ДАІ рэкамендуе аб'язджаць гэты ўчастак па вуліцах Жукоўскага і Талстога.
Удзельнікаў дарожнага руху просяць улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту, быць уважлівымі і выконваць ПДР.
Раней паведамлялася, што рамонт моста складзе 16 месяцаў, таму перыядычна яго закрываюць на праезд.
Каментары