Аўто66

«Падлічыў і ашалеў»: мінчанін распавёў, колькі патраціў за 4 гады на каршэрынг. Ці атрымалася зэканоміць?

Блогер пад нікам lipa_stickiton вырашыў распавесці ў тыктоку, колькі грошай патраціў на каршэрынг у Мінску за чатыры гады — улічваючы той факт, што хлопец карыстаецца ім рэгулярна.

— Я падлічыў, колькі грошай выдаткаваў на каршэрынг, і ашалеў. Актыўна карыстаюся каршэрынгам дзесьці чатыры гады: з дому на працу, з працы дадому, ну і плюс яшчэ нейкія паездкі. У адным мабільным дадатку напісана, колькі ты праездзіў, а ў іншым я ўдакладніў у службе падтрымкі.

@lipa_stickiton Выгодно или не выгодно? #водитель #беларусь #минск ♬ оригинальный звук - BEST STICKER

Высветлілася, што хлопец карыстаўся арэнднымі аўто ажно 48 тысяч хвілін. Ён распавёў, як змяніўся кошт за гэты час: ад 29 да 45 капеек за хвіліну. Блогер падлічыў, што заплаціў за паслугу каля 15 тысяч рублёў.

— Калі падзяліць на 48 месяцаў, то атрымаецца, што штомесяц я траціў на каршэрынг 312 рублёў. Многа гэта ці мала, я не ведаю. Мне здаецца, плацеж па крэдыце за новую машыну быў бы нашмат большы.

Менш чым за суткі відэа набрала каля 212 тысяч праглядаў. Большасць каментатараў пагадзілася з тым, што выкарыстоўваць каршэрынг больш выгадна, чым мець свой уласны аўтамабіль: «Масла, фільтра, падвеска, страхоўка, бензін — падобна, ты ў плюсе», «312 рублёў — гэта толькі бензін на месяц. Калі ездзіў на працу на каршэрынгу, выходзіла каля 200-300 рублёў штомесяц. Самы просты крэдыт на «Джылі» з бензінам і абслугоўваннем — 1200».

Але ж адна дзяўчына падзялілася і негатыўным вопытам карыстання арэндай аўто: «У мяне за адну паездку атрымалася 25 тысяч рублёў. Незапланаванае спыненне ў кювеце». Каментатарка сцвярджае, што не засмуцілася і вынесла шмат урокаў, якія паўплывалі на яе далейшае кіраванне.

Каментары6

  • Верно
    05.02.2024
    Петя, согласен. Веду учет расходов на свои авто несколько лет. На предыдущей машине проехал за год 30 т.км. Стоимость каждого километра с учётом потери стоимости авто при продаже получилась 41 коп. Если бы проехал за год всего 4000 км, как герой статьи, то дешевле было бы пользоваться каршерингом, чем владеть личным авто.
  • Illinois
    05.02.2024
    Некалі бачыў артыкул, што калі за тыдзень вы наязджаеце, падаецца, меней за 200 міль, то выгадней не набываць аўто, а карыстацца таксі або каршэрынгам.
  • ЯНКА
    05.02.2024
    • КАРШЭНІНГ ІМ! •
    🔎 Нам неабходна шукаць — і з усімі люпамі знаходзіць! — адпаведнікі гэтае барбаршчыны. Але вось што тутака цікава.
    💯 Уявіце, што не прыцягнулі б ласыя да ўсяго заходняга расейцы ўсе гэтыя цьфу-«гаджэты» ў свой, як бачна, ня надта «велікій і могучій». То, упэнены, не зьявіліся яны й у тых, хто гэтак апантана стаіць на варце наркама(на)ўкі.
    🔔 Бедарус, таму ня сьпінэр. Распраў свой касьцінг і ўсе скілы, ды па-дайвінгам тых блохераў і псэўдажу..стаў, што разьвесілі коўч лакшары табе на лапухі. У гёрлу ім аўтлет, каб яны ажно залайкалі ад крыпаты сваімі эйчарамі. А худзі! Хайп схопіць іх за-клінінг.
    🚯 Чаго ж стаім кол-цэнтрам? А-ну, дзявайсы й хлапайсы, спыняйма гэты брэнд!

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі16

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мову сваю забылі, а гісторыю крадуць!» У Літве зноў выбухнула дыскусія вакол ліцвінізму76

Фінляндыя гатовая да ўдару Расіі і ўпэўненая, што пераможа9

Трамп: Адзіны спосаб спыніць вайну — не пакідаць Украіну3

У Бярозе з'явілася новая славутасць — Мюнхгаўзэн1

Беларуская кухня за год пагоршыла свае пазіцыі ў свеце3

У Мінску ўзніклі праблемы з інтэрнэтам у абанентаў А12

Пуцін назваў кампазітара Пахмутаву Аляксандрай Мікалаевічам Патрушавым12

У свецкіх лэдзі Мінска спыталі, што яны хацелі б у падарунак ад мужа10

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі16

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Галоўнае
Усе навіны →