Грамадства44

«Тэхас — наш!» АНТ апублікаваў фэйкавы допіс Маска

Дзяржтэлеканал вырашыў паўдзельнічаць у распаўсюдзе прапагандысцкага наратыву пра сепаратызм амерыканскага штата Тэхас і апублікаваў фэйкавы скрыншот — нібыта допіс Ілана Маска ў X, піша «Люстэрка».

Ілан Маск. Фота: Dimitrios Kambouris / Getty Images

У тэксце паведамлення сцвярджаецца, што Маск апублікаваў самыя папулярныя паведамленні ў сацсетцы X ад расіян — і сярод іх нібыта аказаліся пасты з фразамі «Тэхас наш» і «Піндосы, што з я***м?».

Насамрэч Маск такога не пісаў, а скрыншот распаўсюджваецца ў расійскіх сацсетках і прапагандысцкіх тэлеграм-каналах. Раніцай 27 студзеня, напрыклад, ён з’явіўся на канале «Такер Карлсон на русском и другие».

Сам Маск, падобна, не ўхваляе паводзін прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Але ў яго профілі X гэтае незадавальненне выявілася ў двух рэпостах і дзвюх фразах. Гэта відэа з мігрантамі, што бягуць, ля амерыканскай мяжы з подпісам «На цяперашні момант гэта бясспрэчна» і ліст двух былых агентаў ФБР, якія крытыкуюць палітыку Байдэна па адкрытых межах — з подпісам «Вельмі трывожна».

у Тэхасе і іншых паўднёвых штатах ЗША працягваецца крызіс, звязаны з міграцыяй. Краіна сутыкнулася з беспрэцэдэнтнай хваляй мігрантаў, якія прыбываюць праз паўднёвую мяжу. На гэтым фоне ў расійскіх СМІ і сацсетках распаўсюджваюцца чуткі пра магчымае аддзяленне Тэхаса ад ЗША. Юрыдычна такое немагчыма.

Каментары4

  • даведка
    29.01.2024
    ОНТ каким только трешем не удивляет в своём эфире... https://i.ibb.co/twffXLb/Die-Toten-Hosen.png
  • Абяцанкі-цацанкі
    29.01.2024
    А што там Трамп, пабудаваў сцяну?
  • Дзярмовачка без панчох
    29.01.2024
    Абяцанкі-цацанкі

Чаму абваліўся біткойн і прасела нафта? Адказ на пытанне дня7

Чаму абваліўся біткойн і прасела нафта? Адказ на пытанне дня

Усе навіны →
Усе навіны

Абваліўся фінансавы рынак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна6

«Сустрэліся дзве адзіноты». Саннікаў працягвае кпіць з Ціханоўскай ФОТАФАКТ52

Ізраіль гатовы першым нанесці ракетны ўдар па Іране3

Якая абстаноўка на пераходах з Польшчай і Літвой па стане на раніцу панядзелка?

Больш за суткі пакут: як беларусы праходзяць польскую мяжу12

ЗША выйшлі на першае месца ў медальным заліку Алімпіяды3

Больш чым $2000 за «квадрат». Дзе знаходзяцца і колькі каштуюць элітныя кватэры ў Гродне6

У Беларусі будуць збіраць яшчэ адно кітайскае аўто — прэміяльнае3

Дырэктар «Прэзідэнт-гатэля» назваў беларускую страву, якую любяць кіраўнікі іншых краін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму абваліўся біткойн і прасела нафта? Адказ на пытанне дня7

Чаму абваліўся біткойн і прасела нафта? Адказ на пытанне дня

Галоўнае
Усе навіны →