Шаранговіч закінуў 20-ю шайбу ў гэтым сезоне НХЛ. Гэта самы ўдалы яго сезон
Праўда, ягоны «Калгары» саступіў у хатнім матчы «Сэнт-Луісу» з лікам 3:4.
Ягор забіў гол на 32-й хвіліне і дазволіў камандзе адарвацца ў ліку, але «Сэнт-Луіс» у выніку вырваў у авертайме перамогу. Таксама Шаранговіч аддаў сёння галявую перадачу.
Беларускі форвард правёў на лёдзе 19 хвілін і 16 секунд і завяршыў яго з паказчыкам «+1».
Як толькі заўзятары «Калгары» прозвішча Sharangovich па-добраму не перайначваюць: і Sharangolich i Sharandaddych
У Ягора ў гэтым сезоне НХЛ ужо 34 ачкі па сістэме гол+пас у 37 матчах.
Беларус праводзіць выдатны сезон. У мінулым годзе, калі хлопец гуляў за «Нью-Джэрсі», у яго было ўсяго 13 шайбаў і 17 галявых асістаў у 75 матчах. Два гады таму ў яго было 24 шайбы і 22 асісты ў 76 гульнях. А ў першы сезон у НХЛ (2020-2021) Ягор у 55 паядынках закінуў 16 шайбаў і зрабіў 14 асістаў.
Каб яшчэ «Калгары» весялей гуляў. Каманда пакуль займае 12-е месца ў Заходняй канферэнцыі, маючы 47 балаў у 47 матчах і на чатыры ачкі адстаючы ад зоны плэй-оф. Да завяршэння рэгулярнага чэмпіянату «Флэймз» засталося правесці 25 паядынкаў.
Каментары