Свет

На мяжы Кітая і Кыргызстана адбылося некалькі моцных землятрусаў. Людзі атрымалі траўмы, выбягаючы з дома

Сейсмолагі налічылі мінімум шэсць землятрусаў.

Фота: vecher.kz

Першы землятрус адбыўся ў 00:09 па мясцовым часе. Інтэнсіўнасць у эпіцэнтры склала 8 балаў. Другі адбыўся ў 00:42. Яго інтэнсіўнасць склала 6 балаў.

Трэці быў зафіксаваны ў 1:36 — 6 балаў. Чацвёрты ў 2:57 інтэнсіўнасцю 5 балаў. Пяты адбыўся ў 5:19 інтэнсіўнасцю 6 балаў. Шосты быў зафіксаваны ў 7:18. Інтэнсіўнасць у цэнтры склала 5,5 бала, паведамляе кыргызстанскі сайт 24.kg.

Землятрус адчуваўся і ў Казахзстане, паведамляе vecher.kz.

У Алматы пацярпелі 8 чалавек. Усе яны адразу ж былі дастаўленыя ў бальніцу.

«Тры чалавекі атрымалі траўмы ў сувязі з тым, што выскачылі з 2-га і 3-га паверхаў жылых дамоў. Двое з іх пасля абследавання былі адпраўленыя на амбулаторнае лячэнне, а стан трэцяга ацэньваецца як цяжкі, ён шпіталізаваны», — гаворыцца ў паведамленні МНС

Яшчэ пяць чалавек атрымалі траўмы, выбягаючы з дому. Пасля аказання неабходнай медыцынскай дапамогі, яны таксама былі адпраўленыя на амбулаторнае лячэнне.

Каментары

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель12

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

Прэм'ер Галоўчанка расказаў пра сваю любімую страву з бульбы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →