Напрыклад, новую сістэму можна прымяняць для апрацоўкі запісаў у гісторыях хваробы пацыентаў.
Навукоўцам Універсітэта штучнага інтэлекту імя Мухамеда бен Заіда ў ААЭ ўдалося стварыць профільную нейрасетку, якая паўтарае чалавечы почырк, піша Devby.io.
Створаная сістэма можа распазнаваць рукапісны тэкст і паўтараць стыль знакаў. Напрыклад, яе можна ўжываць для апрацоўкі запісаў у гісторыях хваробы пацыентаў. На генераваных нейрасецівам рукапісах можна было б навучаць і іншыя падобныя сістэмы. Пакуль нейрасеціва можа распазнаваць і генераваць тэкст на англійскай і французскай мовах.
Як лічаць спецыялісты, неўзабаве штучны інтэлект зможа праўдападобна аднаўляць почырк чалавека. Для гэтага нейрасетцы будзе дастаткова азнаёміцца з некалькімі абзацамі, напісанымі чалавекам. Пакуль распрацаваная нейрасетка знаходзіцца на стадыі выпрабаванняў і не прызначаная для іншых кліентаў.
Аўтары распрацоўкі лічаць, што неабходна стварыць ахоўныя механізмы, якія прадухілілі б яе некарэктнае прымяненне. На працягу бліжэйшых месяцаў стваральнікі нейрасеціва хочуць вывесці прадукт на рынак і ўжо шукаюць партнёраў.
Каментары
"пишаш ты, як курыца лапай" - как говорила теща моего мужа