Свет11

Ikea паскорыла зборку мэблі ўдвая дзякуючы сістэме Lego

Замест шрубаў будуць прымяняцца злучэнні, якія зашчоўкваюцца і падобныя да канструктара Lego.

Фота: Eric Risberg / AP

Ikea паскорыла зборку мэблі ўдвая дзякуючы сістэме Lego. Пра гэта ў інтэрв'ю Bild заявіў кіраўнік шведскай кампаніі Еспер Бродзін.

Ён распавёў аб «рэвалюцыі ў Ikea», паабяцаўшы зніжэнне цэн на многія віды мэблі і рэзкае павелічэнне хуткасці яе самастойнай зборкі пакупнікамі. Замест шрубаў будуць прымяняцца злучэнні, якія зашчоўкваюцца і падобныя да канструктара Lego.

«Мы развіваем новую сістэму зборкі нашай мэблі. Нашым кліентам трэба будзе менш працаваць самім.

Гэта маленькая рэвалюцыя, — сказаў топ-менеджар. — Зборка будзе нашмат хутчэйшая, прыкладна ў два разы. <…> Сам я даволі абазнаны ў зборцы нашай мэблі. На [шафу] «Пакс» у мяне ідзе 40 хвілін, а яе новую версію я збіраю за 10 хвілін». 

Першая «турба-мэбля» IKEA з паскораным часам зборкі паступіць у продаж ужо гэтым летам. Сярод іншых новаўвядзенняў Бродзін згадаў павелічэнне колькасці невялікіх крам у цэнтрах буйных гарадоў, а таксама дастаўку да невялікіх населеных пунктаў.

Акрамя таго, менеджар супакоіў аматараў шведскай кухні наконт закусачных Ikea, заявіўшы, што павышаць цэны на стравы не плануецца.

Каментары1

  • Witold Stępień
    13.01.2024
    Ну спадарства, як так? З 2012 года ікея з'яўляецца нідэрландскай кампаніяй. Штаб-кватэра ў іх у Дэльфце знаходзіцца, недалёка ад Гаагі.

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі2

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак расказаў, як у пачатку вайны прысутнічаў на закрытай нарадзе Рады бяспекі16

Без імёнаў і надмагілляў. Жыхары латвійскага памежжа паказваюць, як хаваюць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць з Беларусі6

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі2

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →