Ціханоўскую паспрабавалі ўцягнуць ва ўнутрыпольскую палітыку. Ёй прыпісалі словы, якія яна не казала
Найбуйнейшы польскі вэб-партал Onet.pl апублікаваў некалькі «фраз» з інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай, якое яна дала TVN24.
Ціханоўскай прыпісалі выказванне з нагоды арыштаў палітыкаў PiS Марыюша Каміньскага і Мацея Вонсіка, звярнуў увагу Reform.by.
Цяпер артыкул з сайта выдалены, але застаўся ў вэб-архіве.
Тэкст з'явіўся на сайце wiadomosci.onet.pl увечары 11 студзеня. Там сцвярджалася, што Ціханоўская раскрытыкавала польскіх палітыкаў і журналістаў, якія называлі былых кіраўнікоў МУС Польшчы палітвязнямі.
Ёй прыпісалі выраз «у святле таго, як у Польшчы злоўжываюць словазлучэннем «палітвязень», варта даведацца, што насамрэч азначае такі праклён».
Прэс-служба Святланы Ціханоўскай пакуль ніяк не адрэагавала на гэты факт.
Каментары
Что касается Туска и его политики, то те, кто его хвалит из наших белорусиков - видимо не очень далеки в развитии, либо имеют оплату от левых. Ну и, естественно, он друг Путина и левых Германии со времён Ангелы Меркель.