Лукашэнка ў храме: Мы на парозе змены пакаленняў, на нас будуць трэніравацца
Падчас наведвання на Раство храма Святога прарока Іаана Прадцечы Аляксандр Лукашэнка зноў загаварыў, што гэты год будзе няпростым.
«Мы стаім на парозе змены пакаленняў, калі ўсё, што зроблена, дрэнна ці добра (можа быць, не нам судзіць), нам не сёння-заўтра прыйдзецца перадаць падрастаючаму пакаленню — нашым з вамі дзецям.
Год гэты будзе вельмі няпростым. На нас будуць трэніравацца. І нам трэба выстаяць. Будуць трэніравацца да будучых прэзідэнцкіх выбараў.
І нам трэба звярнуць асаблівую ўвагу на моладзь, якая не бачыла складаных часоў і ў савецкі перыяд, і пасля распаду Савецкага Саюза. Яны не перажылі тое, што перажыло сярэдняе і старэйшае пакалення. Ім трэба пра гэта расказаць, ім трэба паказаць, каб яны шанавалі тое, што нажыта нашай працай», — заявіў палітык.
Лукашэнка дадаў, што ў гэты год трэба паказаць сябе.
«Што мы гаспадары на гэтай зямлі, мы, беларускі народ, які нацярпеўся і напакутаваўся ў сваёй гісторыі, маем права жыць па ўласных законах», — адзначыў Лукашэнка, які не раз перапісваў законы і Канстытуцыю, а таксама знявольвае палітычных праціўнікаў, каб утрымаць уладу.
Каментары