Хавай нос (і не толькі) у постнавагодні мароз. Паслязаўтра схаладае да мінус 23°С
Прагноз надвор'я на 3—5 студзеня.
У ноч на 3 студзеня мінімальная тэмпература ноччу будзе знаходзіцца ў межах ад -2°С па паўднёвым захадзе да -22°С па паўночным усходзе краіны; максімальная днём складзе ад 0°С па захадзе Брэсцкай вобласці да -16°С па ўсходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей. У Мінску ўначы будзе ўначы і раніцай будзе мінус 13°С, удзень мінус 12°С.
4 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, месцамі чакаецца слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу ад -5°С па паўднёвым захадзе да -19°С па поўначы краіны, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да -20…23°С; максімальная днём -10…-17°С. У Мінску ўначы і днём мінус 12°С.
5 студзеня — снег, мокры снег. Ноччу -13..-20°С, па паўночным усходзе краіны пры праясненнях да -23°С максімальная днём -10..-17°С; у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі мінімальная ноччу -7..-12°С, максімальная днём -4..-9°С.
У Мінску — удзень мінус 13°С.
Каментары