Свет22

У Абхазіі перадача дзяржаўнай дачы пад рэзідэнцыю Пуціну выклікала беспарадкі

Апазіцыя Абхазіі выступіла супраць ратыфікацыі пагаднення з Расіяй аб перадачы ў арэнду будынкаў дзяржаўнай дачы «Піцунда». Парламентарыі правялі галасаванне ноччу.

State dacha "Pitsunda" Государственная дача «Пицунда» Дзяржаўная дача "Піцунда"
Дзяржаўная дача «Піцунда». Скрын відэа user-nc2cq5he5o / YouTube

Гісторыя з дзяржаўнай дачай пачалася яшчэ ў 1995 годзе. Тады комплекс будынкаў у Піцундзе (Бічвінце) з прылеглай тэрыторыяй у 186 гектараў на ўзбярэжжы Чорнага мора разам з 115 гектарамі «марской прасторы» быў перададзены ў арэнду Федэральнай службе аховы Расіі на 49 гадоў.

Хаця тэрмін дзеяння дамовы не скончыўся, у студзені 2022 года яна была таемна працягнутая і адпраўлена на ратыфікацыю ў парламент. Пра гэта стала вядома толькі праз некалькі месяцаў.

У ліпені 2022 года прайшлі першыя пратэсты. А Грамадская палата на ліст дэпутатаў Піцундскага гарадскога схода выказалася аб правядзенні экспертызы пагаднення.

Як заяўляў прэзідэнт непрызнанай Абхазіі Аслан Бжанія, Пуцін хоча, каб аб'ект працаваў як паўнавартасная рэзідэнцыя прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. І ў гэтым ён не бачыў нічога дрэннага. Самой дачы каля 60 гадоў. Яна некалі была летняй рэзідэнцыяй Мікіты Хрушчова. З таго часу капітальны рамонт ні разу не праводзіўся.

На погляд юрыстаў, з праекта пагаднення вынікае, што на тэрыторыі аб'екту магчымае правядзенне дзяржаўных мерапрыемстваў органамі дзяржаўнай улады Расійскай Федэрацыі без апавяшчэння і ўдзелу органаў улады Абхазіі. Гэта прывядзе да парушэння тэрытарыяльнага вяршэнства апошняй. Акрамя таго, пагадненне прадугледжвае, што органы ўлады Абхазіі змогуць патрапіць на тэрыторыю абʼектаў толькі са згоды прадстаўніка Расіі. А гэта парушае суверэнныя правы Абхазіі.

State dacha "Pitsunda" Государственная дача «Пицунда» Дзяржаўная дача "Піцунда"
Дзяржаўная дача «Піцунда». Скрын відэа: user-nc2cq5he5o / YouTube

Эксперты ўжо ў той час дапускалі, што ў выпадку ратыфікацыі парламентам пагаднення сітуацыя можа прывесці да масавых выступленняў. З грузінскага боку тады з асуджэннем намеру ў Х (Twitter) выступіла прэзідэнтка Саломе Зурабішвілі.

Праз паўтара года стала вядома, што парламентарыі гатовыя да галасавання.

На вуліцы 26 снежня выйшла апазіцыя, якая заявіла, што будзе праводзіць бестэрміновую акцыю, бо лічыць, што дакумент супярэчыць канстытуцыі.

Каб абхітрыць апазіцыю, якая збіралася прысутнічаць на пасяджэнні, дэпутаты сабраліся для галасавання ноччу. А галасаванне адбылося ранкам у 5:30.

Як паведамляецца, у дакумент былі ўнесены змены, якіх патрабавала апазіцыя. У прыватнасці, магчымасць скасавання дамовы, калі Федэральная служба Расіі «падарыць, прадасць ці перадасць дзяржаўную дачу» трэцяму боку. Акрамя гэтага, арандатар павінен атрымліваць згоду ўласніка на будаўніцтва новых абʼектаў і будынкаў.

Як паведамляецца, за прагаласавала 25 парламентарыяў з 28 прысутных (усяго парламент Абхазіі налічвае 35 дэпутатаў).

Прэзідэнт непрызнанай рэспублікі, якая фактычна фінансуецца Расіяй, аператыўна падпісаў закон аб ратыфікацыі дамовы.

Расійскі бок не пакінуў без увагі пратэсты апазіцыі. Па словах старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Рыгора Карасіна, яны падаграваюцца звонкі.

«Гэта пачынаюць так званыя сябры бучу арганізоўваць. Побач там знаходзяцца сякія-такія краіны, якія зацікаўлены ў гэтым», — заявіў сенатар.

Чытайце яшчэ:

У Абхазіі хочуць далучыцца да Саюза Расіі і Беларусі

Расія размесціць яшчэ адну вайсковую базу ў Абхазіі

Беларусам дазволілі даўжэй знаходзіцца ў непрызнанай Абхазіі

Каментары2

  • Liavon
    27.12.2023
    И этому тоже все резиденций мало. У Путина их уже несколько десятков на сотни миллиардов долларов, но ему все мало и мало. А средняя пенсия у россиян 215 долларов. Удивляет еще как абхазские холуи решили лизнуть своему кремлевскому хозяину, что даже ночью пришли голосовать. Местной палатке нужно взять этот метод на вооружение.
  • Каляда
    27.12.2023
    Была Піцунда, будзе Пуцінда. Штош...

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем4

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Усе навіны →
Усе навіны

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс23

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

«Быццам наш горад, і не наш». Расійская нацыяналістка пабывала ў Гродне і не хавае абурэння39

Макрон збіраецца ў Польшчу для абмеркавання планаў міратворчай місіі ва Украіне5

«Афіцыйная пазіцыя камітэта — мы нікога не мяняем». Прадстаўнік КДБ расказаў пра перспектывы абмену зняволенымі10

Спецпрадстаўнік МЗС Польшчы па Беларусі не лічыць працэс атрымання польскіх візаў складаным і дарагім8

У пад'ездзе віцебскай шматпавярхоўкі на людзей кідаюцца пацукі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем4

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Галоўнае
Усе навіны →