Баі за Марʼінку працягваюцца, УСУ знаходзяцца ў межах горада — украінскі бок
Прадстаўнік Абʼяднанага прэс-цэнтра Сіл абароны таўрычнага напрамку Аляксандр Штупун у эфіры тэлемарафону абверг заяву Шайгу аб захопе горада Марʼінка ў Данецкай вобласці.
«Баі за Марʼінку працягваюцца. Цяпер нашы вайскоўцы знаходзяцца ў адміністрацыйных межах Марʼінкі. Але горад цалкам знішчаны. Але казаць аб поўным захопе Марʼінкі некарэктна», — сказаў Штупун у эфіры тэлемарафону.
Сёння міністр абароны РФ Сяргей Шайгу далажыў Уладзіміру Пуціну аб захопе Марʼінкі.
Марʼінка была цалкам знішчана ў выніку расійскага ўварвання ва Украіну. Да 2014 года ў Марʼінцы пражывалі каля 10 тысяч чалавек. Расійская армія спрабавала захапіць Марʼінку з сакавіка 2022 года.
Каментары