У YouTube пакажуць оперу «Дзікае паляванне караля Стаха». Паказ будзе доўжыцца тры дні
Пастаноўку паводле класічнага твора Уладзіміра Караткевіча паказвалі ў сярэдзіне верасня на сцэне лонданскага «Barbican».
На YouTube-канале Belarus Free Theatre бясплатна пакажуць оперу «Дзікае паляванне караля Стаха».
«Дзікае паляванне караля Стаха» — сінтэз оперы, драматычнага тэатра і жывой музыкі.
Галоўныя ролі ў пастаноўцы выконваюць зоркі сусветнага ўзроўню — Андрэй Бандарэнка і Тамара Калінкіна.
Музыку напісала кампазітарка Вольга Падгайская, лібрэта стварылі Мікалай Халезін і Андрэй Хадановіч, рэжысёры — Мікалай Халезін і Наталля Каляда, дырыжор — Віталь Алексяёнак, харэографка — Марыя Сазонава.
Калі: 22, 23 і 24 снежня (пятніца — нядзеля) а 20:00 па мінскім часе.
Каментары