Беларускія рамесніцы запусцілі анлайн-краму навагодніх падарункаў
У Беларусі з'явілася анлайн-крама сувеніраў і тавараў ад рамесніц Stužka Market. Яго адкрылі да навагодніх святаў. Праект аб'ядноўвае жанчын, якія развіваюць свой бізнэс, піша Office Life.
На маркеце прадстаўленыя 60 праектаў у васьмі катэгорыях. Гэта тавары для дома і дэкору, прысмакі ручной работы, дзіцячыя цацкі, адзенне, аксэсуары, упрыгажэнні, натуральная касметыка і падарункі для хатніх гадаванцаў.
Усе тавары стварылі рамесніцы з Мінска, Магілёва, Гомеля, Шчучына, Кобрына, Брэста і Бабруйска.
Старонка маркета пачала працаваць на сайце арганізацыі ProWomen By.
«Кот прымае выраб за сапраўдную птушку і пачынае паляваць». Айцішніца ў вольны ад асноўнай працы час стварае ўпрыгожанні неверагоднай прыгажосці
«Цяпер ёсць Камароўка, чырвоны дворык, любімая кнігарня і батанічны сад». Беларуска стварае духмяныя свечкі з пахам месцаў Мінска
«У маёй калекцыі ўжо 110 відаў». Жанчына са Шклова робіць пасцілу нават з агуркоў, дыні ды кавы
Каментары