Культура2020

«Адмоўныя персанажы гавораць па-расейску». Зянон Пазняк прэзентаваў зборнік п’ес

У нядзелю ў Беларускім доме ў Варшаве Зянон Пазняк прэзентаваў свой новы зборнік п’ес «Грааль». У яго ўвайшлі твор на біблейскую тэматыку «Павел», які стаў завяршэннем серыі п’ес «Евангельскія дзеі» і дзве п’есы для беларускай моладзі.

Зянон Пазняк. Фота: radiounet.fm

Для маладога пакалення Зянон Пазняк стварыў «Грааль» — гісторыю пра тое, як падлеткі шукаюць лепшай будучыні для Беларусі праз пошукі Грааля, які, па легендзе, схаваны ў Мірскім замку, — і «Кветку шчасця», паводле сюжэту якой дзеці ў Купальскую ноч шукаюць кветку шчасця, каб тата з мамай жылі вечна, піша radiounet.fm.

Усе творы нясуць функцыю патрыятычнага выхавання, а каб адразу зразумець, хто ёсць зло, Зянон Пазняк негатыўных персанажаў прымушае размаўляць па-руску.

«Гэта мова, якую Расія выкарыстоўвае як зброю супраць іншых народаў. Таму адмоўныя персанажы і ў «Паўле», і ў «Граалі» гавораць па-расейску. Яны гэтае зло прэзентуюць, яны не могуць гаварыць на іншых мовах».

Падчас прэзентацыі Зянон Пазняк знаёміў прысутных з урыўкамі са зборніка, распавядаў пра стварэнне твораў і адказваў на пытанні. Паводле яго слоў, адной з мэтаў стварэння п’ес з’яўляецца жаданне аднавіць беларускі хрысціянскі тэатр. Для гэтага трэба шмат драматургіі, якой часам не хапае.

Ён таксама адзначыў, што зараз Беларусь перажывае часы нават больш складаныя, чым часы сталінскіх рэпрэсій, бо знішчаецца не толькі насельніцтва, але і ўся культура знутры краіны.

«Я думаю гэтыя злыя часы мінуць. Гэта ўсё пройдзе, а творчасць застанецца. Таму, што б там не было, я пішу і буду пісаць».

Каментары20

  • Аналіз становішча справаў
    19.12.2023
    Усё ж З.С. саступае нашай лідарцы Ціханоўскай, ён ангельскай мовай не валодае.
  • Нацыяналіст
    19.12.2023
    Ёсік, у вас неправільная логіка. Нацыяналісты гэта тыя, на якіх усе трымаецца бо яны змагаюцца за нацыю, яе культуру і дзяржаўнасць
  • Янка
    19.12.2023
    Можа гэта і добрыя з кропкі позірку крытыкаў п'есы, але п'есы рэдка хто чытае, бо галоўнае іх прызначэнне - тэатральнае выкананне. Часцей адбываецца наадварот, калі на падмурку ўжо добра вядомых мастацкіх твораў ствараюць п'есу і яе выконваюць. Таму, спадар Пазняк, шукайце адпаведны тэатр, рэжысера - бо інакш гэта застанецца працай ў шуфлядку прынамсі на доўгія гады. Між тым запыт ў грамадстве на іншае - песні (жадана ў выглядзе відэакліпаў) і аўдыёкнігі.

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў22

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на волю палітвязень Часлаў Канановіч1

Беларускі дальнабойшчык двойчы спрабаваў даць хабар польскім паліцэйскім. Яму пагражае да 10 гадоў

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open12

Найбліжэйшымі днямі ў Беларусі пацяплее да +11°С1

У Беларусі перабоі ў працы сайтаў і VPN19

У чым была супярэчлівасць Макея? Тлумачыць Латушка6

Беларуская шахматыстка пераабулася чарговы раз — выступала за Расію, цяпер будзе за Аўстрыю6

На працягу трох дзён немагчыма будзе зайсці на беларускія сайты з-за мяжы6

З 1 ліпеня пенсіі будуць пераводзіць толькі на базавыя рахункі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў22

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →