Грамадства33

«Уся тэрыторыя будзе пад відэаназіраннем». У МУС распавялі пра падрыхтоўку да выбараў

Адказваючы на ​​пытанне СТБ, калі міліцыя пяройдзе на ўзмоцнены варыянт службы, начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Уладзімір Станілевіч распавёў, што ў ведамстве пачалі сумесную працу з выбаркамамі і мясцовымі органамі ўлады, звязаную з устаноўкай відэаназірання.

Начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Уладзімір Станілевіч. Скрын: СТБ

— У Мінску, у абласных цэнтрах уся прылеглая тэрыторыя будзе пад відэаназіраннем, — сказаў Станілевіч.

Паводле яго, міліцыя не павінна быць усюды, але «яна павінна быць усёвідушчай».

25 лютага ў Беларусі пройдзе так званы Адзіны дзень галасавання — выбары ў саветы дэпутатаў розных узроўняў. 

Улады неаднойчы падкрэслівалі, што выбары павінны прайсці «зладжана і арганізавана». Асобая роля ў гэтым адведзена сілавікам. 

Каментары3

  • Люди
    19.12.2023
    Каждый из вас известен. Каждый из вас понесет наказание. По Суду. По народному Суду. За все ваши издевательства над Беларусью, над народом, над отдельным человеком. Вернте всю пенсию имуществом родных, если к этому времени твой позор вместе с тобой успеет спрятать земля, бандит в погонах.
  • Цім
    19.12.2023
    Пытанне гэтаму палкоўніку: Скрыні датэрміновага галасавання таксама будуць пад пастаянным відэаназіраннем? І пасля закрыцця участкаў, ўсе 5 вечароў і начэй таксама? :)))
  • Улад
    19.12.2023
    Грамадзяне супрацоўнікі МУС РБ! Вам можна расслабіцца. Гэтыя так званыя "выбары" пройдуць ціха-мірна, як на могілках. Не будзе ні назірацелей (сапраўдных), ні кандыдатаў, за якіх нехта хвалюецца, ні пікетаў, ні людзей пасля закрыцця участкаў 25 лютага. Нават і электарату не будзе. 21...24 лютага прагоняць праз "датэрміновае" паднявольных, і ўсё. Выбары адбылісь! Ўсіх "правільных" кандыдатаў назавуць пасля першага туру гэтага ... "мероприятия". 

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў14

Спынілася прапампоўка нафты праз нафтаправод «Дружба»3

У Расіі масава падпальваюць банкаматы і паліцэйскія машыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →